А какой подарок Докшицам сделаете вы в его 610-годовщину?

img_9903Яшчэ зусім нядаўна раённая газета расказала пра тое, што ля будынка раённага вузла электрасувязі з’явілася незвычайная канструкцыя ў выглядзе тэлефона. І вось зноў работнікі гэтага прадпрыемства вырашылі здзівіць і адначасова парадаваць жыхароў райцэнтра. Непадалёк ад тэлефона рвэсаўцы ўсталявалі жбаны, напоўненыя белымі і сінімі камянямі, паверх якіх цвітуць петуніі. Пасярод прыладзілі шыльдачку з надпісам «Докшицы-610», што зразумела, нагадвае жыхарам пра юбілей горада. Гэта месца адразу заўважылі многія і тут жа, ля кампазіцыі, рабілі фотаздымкі на памяць (на здымку).
У кожнай арганізацыі, несумненна, знойдуцца творчыя і ініцыятыўныя людзі, якія гатовыя ахвяраваць асабісты час, каб Докшыцы сталі больш прыгожымі і ўтульнымі не толькі для нас, месцічаў, а і для гасцей. Мы будзем сачыць за тымі зменамі, якія адбываюцца на тэрыторыях ля адміністрацыйных будынкаў, а таксама за тым, які ўклад у добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый уносяць самі гараджане. Дарэчы, у двары дома № 76 па вуліцы Маякоўскага жыльцы некалькі дзён таму заняліся будаўніцтвам вялікіх драўляных арэляў на ланцугах. Што ў іх атрымаецца, газета паведаміць пазней. А пакуль рэдакцыя чакае тэлефонных званкоў ад саміх гараджан. Калі ў вас ёсць цікавая інфармацыя, набірайце нумары: 2-13-67, 2-10-47, 2-18-08.

Дзяжурная па горадзе
Таццяна МАЙСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *