Неплательщиков за мусор в Докшицком районе позвали в суд

1389362750_musor

Тыдзень таму ў нашым раёне прайшлі першыя суды, на якіх разглядаліся іскі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” да грамадзян, якія не жадаюць заключаць дагаворы на вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адкідаў. Ва ўсіх пяці выпадках закон аказаўся на баку камунальнікаў.

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой работы камунгаса Таццяна Галавач канстатуе, што мера гэта крайняя і вымушаная. Спецыялісты арганізацыі доўгі час вялі з грамадзянамі, якія не жадаюць заключаць дагаворы, тлумачальную работу, спасылаліся на нормы заканадаўства, але гэта не дало ніякага выніку. У ход пайшла “цяжкая артылерыя” – звароты ў пракуратуру і суд. Справа ў тым, што ў адпаведнасці з артыкулам 15 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг” і артыкулам 415 Грамадзянскага кодэкса, калі адзін з бакоў (камунгас ці спажывец), для якіх заключэнне дагавора абавязковае, ухіляецца ад гэтай працэдуры, другі бок мае права звярнуцца ў суд з патрабаваннем прымусіць гэта зрабіць. І бок, які беспадстаўна ўхіляецца ад заключэння дагавора, пакрывае выдаткі другога. Зараз, згодна з рашэннем суда, дагаворы на вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адкідаў будуць заключаны з жыхарамі Пруднікаў, Бягомля, Бераснёўкі. Яшчэ двое грамадзян са Слабады і Крулеўшчыны згадзіліся зрабіць гэта ў добраахвотным парадку.
Усяго ж па раёне дагаворамі на гэты від паслугі ахоплена амаль 90 працэнтаў домаўладанняў. Застаецца вострым пытанне па заключэнні дагавораў з грамадзянамі, якія зарэгістраваны, аднак па адрасе не пражываюць, і іх месцазнаходжанне невядома. У такіх выпадках РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” звяртаецца ў РАУС.
Яшчэ адным эфектыўным механізмам па прымусе грамадзян да заключэння дагавораў на вываз і абясшкоджванне ТБА з’яўляецца прымяненне адміністрацыйнага заканадаўства. Камунгас мае права скласці на парушальнікаў адміністрацыйны пратакол. Яго таксама маюць супрацоўнікі РАУС, раённай санітарнай службы, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 

Колькасць грамадзян, якія з’яўляюцца кандыдатамі на ролю адказчыкаў у судзе па прычыне адмовы ад заключэння дагавора на вываз і ўтылізацыю ТБА:
Бярэзінскі с/с – 36;
Бягомльскі с/с – 62;
Бярозкаўскі с/с – 16;
Валкалацкі с/с – 20;
Докшыцкі с/с – 14;
г. Докшыцы – 17;
Крулеўшчынскі с/с – 47;
Крыпульскі с/с – 24;
Парплішчанскі с/с – 17;
Параф’янаўскі с/с – 4;
Сітцаўскі с/с – 30;
Тумілавіцкі с/с – 26.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *