Пассажиры Докшицкой автостанции пели песни о райцентре (+фото)

img_4937Напярэдадні Дня Незалежнасці моладзь раёна актыўна ўключылася ў яго святкаванне. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі запрасіў юнакоў і дзяўчат паўдзельнічаць у квэст-гульні “Гэты горад – самы лепшы горад на зямлі”.

Сёлета карэспандэнт раённай газеты не проста стаў сведкам цікавага і вельмі папулярнага ў моладзевым асяродку мерапрыемства, але і поплеч з членамі каманды працоўнай моладзі прайшоў усе прапанаваныя іспыты.

Першае заданне – запрасіць мінакоў на танцавальны флэшмоб на пляцоўцы ля ГЦК не выклікаў цяжкасцей. Наступнае заданне чакала нас на тэрыторыі РАНС. І туды, як і на іншыя пункты выканання конкурсных заданняў, трэба было бегчы. Вось тут і адгукнулася слабая фізічная падрыхтоўка: трыста метраў за спіною, а ногі ўжо проста не ішлі, і сэрца грукала недзе ў галаве. Адлег­ласць ад ГЦК да “пажаркі” – каля двух кіламетраў. Толькі дзякуючы камандзе, якая падтрымлівала і словамі, і дзеяннямі, удалося здужаць адлегласць і дабегчы. Асабістая падзяка прадстаўніцы раённай бальніцы Юліі Яцкоўскай, якая падчас іспыту вучыла правільнаму дыханню і прыводзіла бегуноў у нармальны стан.

Прымерка на сябе формы выратавальніка (на здымку), спевы разам з пасажырамі на аўтастанцыі, складанне мазаікі ля школы мастацтваў, выкананне задання на вытоку ракі Бярэзіны і фініш зноў ля ГЦК – гэта ж які кіламетраж мы прабеглі? Зараз падумаць страшна. На апошнім пункце чакала гістарычная віктарына, прымеркаваная да 610-годдзя Докшыц. Другая каманда бегала па горадзе па тых жа пунктах, толькі ў другім парадку. Упэўнена, што яны таксама атрымалі запал бадзёрасці, праявілі ў поўнай меры свае кемлівасць і спрыт, знайшлі новых сяброў, больш даведаліся пра райцэнтр і з карысцю правялі вольны час. А перамагло сяброўства!

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *