О проведении личных приёмов

bez-imeni-1— За восем месяцаў бягучага года ў Докшыцкі райвыканкам паступіла 98 зваротаў, што на 6 зваротаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, – паведаміла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Святлана Купрэвіч. – З агульнай колькасці пісьмовыя звароты склалі 60, вусныя – 38. Павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях землеўпарадкавання і землекарыстання, транспарту і камунікацый, гандлю і паслуг. Сёлета зніжана колькасць зваротаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва.

За студзень – жнівень кіраўніцтвам райвыканкама праведзены 24 асабістыя прыёмы, у тым ліку старшынёй – 13. Згодна з зацверджаным графікам на працягу года ажыццяўляліся выязныя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, працавалі  “прамыя тэлефонныя лініі”. Сістэматычна праводзіліся дні сельсаветаў.

Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва” складзены графік правядзення асабістых прыёмаў кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Прыёмы праводзяцца кожную сераду з 8 да 13 гадзін. Дакументам зацверджана таксама правядзенне “прамых тэлефонных ліній” з насельніцтвам кожную суботу з 9 да 12 гадзін. Ажыццяўляюцца і выязныя асабістыя прыёмы прыкладна адзін раз у квартал, што дазваляе іншы раз аператыўна вырашаць пытанні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *