С 12 сентября началась осенняя ярмарка в Докшицком районе

img_4990З 12 верасня ў раёне стартавалі традыцыйныя восеньскія кірмашы. Будзе арганізаваны выязны гандаль бульбай, зернем, агароднінай і садавінай на рынках: у агр. Параф’янава – па аўторках, у агр. Крулеўшчына – па серадах, у г. Докшыцы і г.п. Бягомль – па пятніцах.
Акрамя таго, 16, 23, 30 верасня і 7 кастрычніка расшыраныя кірмашы пройдуць у г. Докшыцы, г.п. Бягомль і агр. Крулеўшчына. Насельніцтву будзе прапанавана не толькі сельскагаспадарчая прадукцыя, але і шэраг прамысловых і непрамысловых тавараў, якія прадста­в­яць арганізацыі прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання і ўстановы адукацыі. Жыхары раёна і яго госці змогуць набыць агародніну і садавіну, саджанцы, кветкі, мяса-малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, будаўнічыя матэрыялы, дровы і іншую прадукцыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *