Кубок Докшицкого района по волейболу завоевала сборная команда коммунальников + (ФОТО)

img_5078Напружанай, насычанай цікавымі момантамі была гульня за кубак раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд, у якой спаборнічала восем зборных.
У фінале, што адбыўся ў спартыўнай зале СШ № 2 г. Докшыцы, у барацьбе за трэцяе месца сустрэліся валейбалісты Сітцаўскага сельсавета і каманда Докшыцкага раёна газазабеспячэння (РГЗ). Поспех усміхнуўся першым.
З перамогі ў першым сэце зборнай Крулеўшчынскага сельсавета над камунгасаўцамі распачалася гульня за кубак. Але прадстаўнікі зборнай РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” узялі верх над эмоцыямі і змаглі настроіцца на патрэбны лад. Яны выйгралі другую партыю, і ў рашаючым тайм-брэйку з лікам 15:11 сталі чэмпіёнамі.
Па традыцыі, на ўрачыстым узнагароджанні адзначылі лепшых гульцоў. За лепшую гульню ў абароне дыплом атрымаў Андрэй Кішыла (зборная Сітцаўскага с/с), за лепшую падачу – Аляксандр Маслакоў (Докшыцкі РГЗ), лепшым гульцом прызнаны Іван Грыгор’еў (Крулеўшчынскі с/с), лепшым нападаючым – Аляксандр Зямчонак (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”).
Сёлета да пастаянных удзельнікаў гульні далучыліся новыя – зборныя Сітцаўскага сельсавета і трох школ – Парплішчанскай, Сітцаўскай і Крулеўшчынскай. Дарэчы, юныя валейбалісты напярэдадні раённага кубка перамаглі на абласных спаборніцтвах па валейболе, якія адбыліся ў рамках рэспубліканскай спартакіяды “Каласок” сярод дзяцей і юнацтва аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў, у выніку чаго прадстаўлялі Прыдзвінскі край на рэспубліцы. За годную падрыхтоўку юных спартсменаў дыпломам лепшага трэнера ўзнагароджана Таццяна Адзінцова. Сярод парплішчанскіх валейбалістаў лепшым блакіруючым прызнаны Іван Жызнеўскі, лепшым сувязуючым – Віталь Лаўцэвіч. Таксама ў спаборніцтвах удзельнічалі зборныя ВУ “Віцебскторф” і Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната.
Спаборніцтвы адбыліся ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы “Беражы здароўе змоладу”. У суботу, 25 лістапада, за кубак раёна па валейболе будуць спаборнічаць жаночыя зборныя.

НА ЗДЫМКУ: фінальная сустрэча зборных камунгасаўцаў і Крулеўшчынскага с/с.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *