В районной больнице г. Докшицы можно воспользоваться косметическими процедурами

massazhУ фізіятэрапеўтычным аддзяленні ЦРБ з нядаўняга часу з’явілася магчымасць атрымаць касметычныя паслугі: масаж твару і чыстку скуры. У далейшым, калі кабінет перамесціцца ў новы будынак стаматалагічнай паліклінікі, плануецца заняцца хімічным пілінгам і ўсім іншым, што тычыцца догляду за скурай.
Даручылі новую справу медыцынскай сястры Жанне Бялюк (на здымку). Яна мае ўжо багаты стаж і вопыт работы масажыста. Некалькі гадоў Жанна Аляксандраўна працавала ў санаторыі “Баравое”, дзе ўдасканальвала свае навыкі пасля папярэдняга навучання на спецыялізаваных курсах па масажы і касметалогіі. За дзень ёй даводзіцца абслугоўваць 12-13 пацыентаў, сярод якіх 3-4 чалавекі прыходзяць менавіта на касметычныя працэдуры.
– Сачыць за сабой, падтрымліваць прыгажосць – гэта не раскоша сучаснасці, як, магчыма, думаюць некаторыя. У цывілізаваным свеце гэта нармальная з’ява, і, прычым, даволі запатрабаваная, – гаворыць масажыст. – Трэба толькі навучыцца любіць сябе, умець прысвячаць сабе час і атрымліваць ад гэтага задавальненне. Зразумела, што нікому не хочацца старэць, аднак гэта непазбежны працэс, і старасць павінна надыходзіць прыгожа.
На касметычную працэдуру адводзіцца паўгадзіны. Масажыст сама раіць, колькі сеансаў неабходна пацыенту. Звычайна патрабуецца ад пяці да дзесяці наведванняў. Праводзіць падобныя пра­цэдуры спецыяліст прапануе два разы на год. Карыстацца згаданымі паслугамі рэкамендавана ва ўзросце ад 25-ці гадоў, хаця пры праблемнай скуры твару па касметычную дапамогу можна звярнуцца і ў падлеткавым узросце.
– Кошт паслугі даволі прымальны, – зазначыла Жанна Аляксандраўна. – У рабоце карыстаюся пераважна беларускімі касметычнымі сродкамі “Беліта”, якія станоўча сябе зарэкамендавалі і па грашах даступныя. А жанчынам, ды і мужчынам таксама, жадаю адважыцца і прыйсці да нас па прыгажосць.

Тэкст і фота
Ірыны Несцяронак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *