«Воры-близнецы» появились в Докшицком районе

padabenstva-1Шчыра кажучы, адрозненне ў іх толькі адно: узрост. Жыхар вёскі Пустаселле старэйшы за свайго “калегу па рамястве” з Параф’янава на дзесяць гадоў. У астатнім мужыкі –  як браты-блізняты. Судзімыя за карысныя злачынствы, апошні раз выйшлі на волю крыху больш за два гады таму. Пастаяннага месца працы няма, перабіваюцца выпадковымі заробкамі. У апошні з такіх не толькі выконвалі дадзенае гаспадарамі заданне, але і “кідалі” прафесійным вокам  па баках. Праз некалькі дзён наведаліся  да іх зноў, праўда, гаспадары гэтага не падазравалі. Затое стала вядома міліцыі, што жыхар Параф’янава ўкраў на апошнім месцы сваёй працы ў прыватніка электраінструмент. Тое ж самае зрабіў у Пустаселлі другі герой. Толькі ён наведаўся да мясцовага дачніка.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *