ОАО «Белагропромбанк» уделяет внимание малому и среднему бизнесу Докшицкого района

dscn0067Калектыў разлікова-касавага цэнтра № 40 ААТ «Белаграпрамбанк» – гэта 17 спецыялістаў фінансавай сферы, якія аказваюць банкаўскія паслугі насельніцтву, юрыдычным асобам і прыватнаму сектару. Дарэчы, менавіта «Белаграпрамбанкам» прыцягнуты сродкі звыш 70 працэнтаў юрыдычных асоб Докшыччыны.

За арганізацыю работы з юрыдычнымі асобамі, малым і сярэднім бізнесам адказвае аддзел кліенцкага менеджменту, у якім працуе сем чалавек. Сярод 150 кліентаў усе прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу раёна, Бягомльскі лясгас, хлебазавод, завод “Ветразь”, санаторый “Баравое”, раённае спажывецкае таварыства, райаддзел унутраных спраў і шэраг іншых арганізацый. Трэцюю частку кліентаў складаюць індывідуальныя прадпрымальнікі. Два з пятнаццаці аб’ектаў аграэкатурызму, якія функцыянуюць на тэрыторыі раёна, створаны пры падтрымцы спецыяльнай праграмы банка.
Як адзначылі ў «Белаграпрамбанку», у новым годзе вялікая ўвага будзе накіравана на падтрымку сектара малога і сярэдняга бізнесу. Пачынаючым прадпрымальнікам і лідарам прыватнага сектара эканомікі можна разлічваць на многае: ад пакетнай формы прадстаўлення паслуг да крэдытавання ў бягучую і інвестыцыйную дзейнасць. Бо, як вядома, любому, хто пачынае сваю справу, на першых этапах вельмі складана спраўляцца з цяжарам фінансавых абавязкаў. У сувязі з гэтым банк прапаноўвае ўсім новым кліентам пакет “Дэбютны” з вельмі прывабнымі ўмовамі. Напрыклад, першыя паўгода абаненцкая плата за ўсе віды паслуг па ім (незалежна ад колькасці плацяжоў і аперацый) будзе складаць усяго пяць рублёў.
Да таго ж, намаганні супрацоўнікаў «Белаграпрамбанку» па-ранейшаму будуць накіраваны на арганізацыю якаснага абслугоўвання насельніцтва, укараненне новых кліенцкіх пакетаў і падтрыманне іміджу ўстановы, дзе паслугі аказваюцца аператыўна, якасна і з улікам усіх пажаданняў кліента.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) прадстаўнікоў юрыдычных асоб і прыватнага сектара ў «Белаграпрамбанку» пракансультуюць галоўны спецыяліст па актыўных банкаўскіх аперацыях Святлана Варган, галоўны спецыяліст па разліках Наталля Васілевіч і вядучы спецыяліст АБА Таццяна Марцынкевіч.

Наталля
НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *