Жители Докшицкого района «подарили» свои автомобили государству

1Жыхар Бягомля, мяркуючы па-ўсім, вырашыў пацягацца з законам і даказаць, што ён усё ж такі круцейшы. Інакш як растлумачыць, што саракагадовы мужык з упартасцю, дастойнай лепшага прымянення, тры разы запар садзіўся за руль аўтамабіля нападпітку?
Кожны з гэтых выпадкаў заканчваўся тым, што разам з іншым пакараннем у героя забіралі аўтатранспартны сродак. Страціўшы яго, бягомльскі мача набываў новы. На трэці раз пазычыў аўто ў радні і… зноў “падарыў” яго дзяржаве, бо быў затрыманы ў гарпасёлку за рулём у стане алкагольнага ап’янення.
Падобны яму ва ўпартасці грамадзянін з вёскі Янкі такім жа чынам “аддаў” аўтамабіль дзяржаве, якім карыстаўся толькі адны суткі. Менавіта столькі часу радаваўся бацька падарунку сына, а потым ад лішку пачуццяў выпіў і сеў за руль.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *