Что будет происходить на озере Медзазол в деревне Бирули Докшицкого района?

Па традыцыі аматары здаровага ладу жыцця запрашаюцца сустрэць лета на беразе возера Медзазол, дзе 22 – 24 чэрвеня адбудзецца раённы турыстычны злёт. Паўдзельнічаць у ім могуць каманды арганізацый і сельсаветаў раёна. Пры колькасці працуючых у арганізацыі менш за 150 чалавек дазваляецца выстаўленне зборных, але толькі з членаў дадзеных калектываў. Кожная каманда павінна мець эмблему і шыльду з назвай. Пацвердзіць свой удзел трэба да 15 чэрвеня па тэлефоне 5-51-72 (ФСК “Ураджай).

img_3911

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *