В Докшицах выбрали лучшую автоледи (+ фото и видео)

dscn1371У мінулыя выхадныя ў Докшыцах адбыўся другі раённы конкурс “АўтаЛэдзі-2018”. Удзел у адкрыцці мерапрыемства прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
За званне лепшай аўтааматаркі спаборнічалі начальнік аддзела грамадскага харчавання Докшыцкага райста Ганна Палячонак, аператар ПЭВМ ВУ “Віцебскторф” Анастасія Сцефаньян, выхавацель ДУА “Яслі-садок № 3 г. Докшыцы” Ксенія Лаўцэвіч (на здымку), слесар-электрамантажнік ААТ “Завод “Ветразь” Тамара Ціманоўская, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБС Віялета Шылавіч і медыцынская сястра Докшыцкай ЦРБ Вераніка Пятровіч.

Арганізатарамі спаборніцтва выступілі райкам ГА “БРСМ”, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзяленне ДАІ РАУС і прыватнае прадпрыемства “АўтаКУРАЖ”.

У кожнай з удзельніц розны стаж кіравання аўтамабілем, свой стыль паводзін на дарозе і марка аўто. Аднак, аб’ядноўвае ўсіх іх адно – смеласць і рашучасць, з якой шэсць жанчын з вялікай колькасці аўтааматарак раёна выказалі жаданне ўдзельнічаць у спаборніцтвах.

Першы конкурс – візітоўка. Вершы, гумар, прызнанні. Кожная за некалькі хвілін імкнулася найбольш выйгрышна прэзентаваць сябе, расказаць пра работу і захапленні.

dscn1233 dscn1243 dscn1256 dscn1295 dscn1341Другі этап называўся “Аўтамабіль лэдзі”. Удзельніцы ўпрыгожылі свае транспартныя сродкі па гусце і расказалі пра іх тэхнічныя характарыстыкі. І не было розніцы: ці гэта кампактны жаночы Kia Picanto з салона, ці ўнушальных памераў Nissan X-Trail, ці аўтамабіль з гісторыяй — ВАЗ 2101. Кожная з жанчын да сваёй ластаўкі прызвычаілася і ўсе без выключэння лічылі, што іх аўтамабіль – лепшы.
Усе вадзіцелі справіліся і з тэарэтычным экзаменам на веданне Правілаў дарожнага руху, за якім настаў адзін з самых хвалюючых этапаў – “Лэдзі вопытны вадзіцель”. Тут ужо да майстэрства трэба было дадаць і моцную нервовую сістэму. Усе ўдзельніцы за рулём не першы год, аднак хваляваліся і таму дапускалі невялікія недакладнасці пры выкананні “змейкі”, “дыяганальнай паркоўкі”, “гаража” і іншых элементаў. Найбольш хутка і філігранна з іспытам справілася Ганна Палячонак.

Ёсць такое меркаванне, што на дарозе жанчыну-вадзіцеля часам выручае абаяльнасць. Вось дзе яна не дапамагала, дык гэта ў іспыце “Лэдзі аўтамеханік”, бо падчас яго патрэбны былі канкрэтныя веды і дакладнае разуменне працэсу працы аўтамабіля. Дырэктар аўташколы Алег Жыліч задаваў здавалася б простыя пытанні кшталту сярэдняга хуткаснага дыяпазону пры пераключэнні перадач, назвы люстэркаў і іншыя. Найбольш дакладныя веды дэманстравалі вопытныя жанчыны-кіроўцы, а вось іх маладым калегам трэба яшчэ вучыцца.

Падчас завяршальнага этапу спаборніцтваў, які хаця і насіў жартоўны характар, тым не менш прагучала шмат слушных прапаноў. Лэдзі прэзентавалі новыя дарожныя знакі. Напрыклад, прапаноўвалі ўвесці знак, які забараняе аўтахамам садзіцца за руль, устанавіць знак-напамін для мужчын, каб яны не забываліся дарыць жанчынам кветкі, дазволіць меламанам слухаць гучную музыку, жанчынам – наносіць макіяж падчас язды і не забывацца дарыць усмешку, нават калі іх здымае фотарадар.

Журы было досыць складана вылучыць пераможцу, бо ўсе без выключэння ўдзельніцы былі дастойны гэтага звання. Тым не менш, па суме набраных балаў лідэрам іспытаў стала Ксенія Лаўцэвіч, на другой і трэцяй прыступках Анастасія Сцефаньян і Віялета Шылавіч. Усе без выключэння ўдзельніцы атрымалі прызы ад арганізатараў і, вядома ж, кветкі.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *