Как добрые мотивы привели к суду в Докшицком районе

shutterstock_184689539-1024x683Жыхар вёскі Тумілавічы ў нядзелю кульнуў чарку з сябрамі. Прыйшоў дадому і ўбачыў недарэчную карціну: нягледзячы на святочны дзень, яго жонка корпалася ў гародзе. Ён заклікаў сужэнку да парадку. Тая не падпарадкавалася, і тады мужчына запусціў у яе тазікам. Зразумела, што кабета пасля такога абыходжання кінулася наўцёкі. У адпаведнасці з інстынктам “бягуць – даганяй”, муж кінуўся за ёй. Дагнаў, паваліў на зямлю і пачаў “сціс­каць горла”, як было напісана пазней у пратаколе.
Падобнай абразы ад сужэнца жанчына не сцярпела, і зараз ён чакае рашэння суда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *