Торжественное мероприятие в честь призывников прошло в Докшицах

dscn4133Восеньскі Дзень прызыўніка ў райцэнтры па традыцыі быў адзначаны святочна і ўра­чыста. На мерапрыемстве, якое адбылося ў канцэртнай зале Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, галоўнымі віноўнікамі былі 36 юнакоў. У іх гонар гучалі вершаваныя радкі, спяваліся песні.
Ад імя выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў за гатоўнасць абараняць Радзіму прызыўнікам падзякавала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Да будучых салдат з прывітальным словам звярнуўся ваенны камісар ­раёна Віталь Леснічэнка, які пажадаў годна адслужыць і вярнуцца ў грама­дзянскае жыццё з новымі ведамі і навыкамі. Пра вернасць Радзіме і гонар несці званне салдата гаварыў навабранец з Вецяры Павел Малевіч. Пранікнёныя словы адрасаваў юнакам благачынны Докшыцкай акругі протаіерэй Георгій Мялешка. З добрымі пажаданнямі да прызыўнікоў звярнулася спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікторыя Ждановіч. Безумоўна, самым шчырым на эмоцыі, цёплым і сардэчным стаў зварот да юнакоў маці аднаго з іх – Элы Хмялінка.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўручэнне павестак юнакам, якія ў хуткім часе прымераць на сябе ваенную форму.

Яўгенія Малевіч.

Фота Т. Саковіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *