ГАИ проводит акцию «Безопасная дорога в школу»

img_157З 3 па 14 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць акцыю “Бяспечная дарога ў школу”.

Яна накіравана на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, павышэнне адказнасці бацькоў за бяспеку дзяцей пры іх перавозцы ў транспартных сродках, а таксама папулярызацыю святловяртальных элементаў.

Як сведчыць статыстыка, часцей за ўсё ў аварыі трапляюць дзеці-пешаходы – і, нярэдка, па сваёй віне. Яны актыўныя і непаседлівыя, а таму могуць не заўважыць аўтамабіль ці проста разгубіцца. Менавіта таму супрацоўнікі ДАІ наведваюць садкі і школы, тлумачаць выхаванцам і вучням, як весці сябе на дарозе. Пра гэта ім таксама пастаянна нагадваюць выхавацелі і настаўнікі.

Нярэдка ў рэспубліцы фіксуюцца выпадкі наездаў на дзяцей па віне кіроўцаў на пешаходных пераходах. Убачыўшы дзіця ў святле фар, вадзіцель абавязаны плаўна знізіць хуткасць і быць гатовым у любы момант затармазіць. Нельга “падганяць” малых сігналамі ці міганнем фар.

Але самае галоўнае – трэба быць добрым прыкладам для сваіх дзяцей. Пераходзячы дарогу, тлумачце ім, як гэта важна робіць правільна, чаму небяспечна выбягаць на праезную частку.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што перавозіць дзяцей таксама патрэбна правільна. Да пяць гадоў – у дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні, старэйшых – на бустэрах і іншых сродках, якія дазваляюць прышпіліць маленькага пасажыра рамянём бяспекі. Можна перавозіць без утрымліваючых сродках дзяцей, якім споўнілася 12 гадоў і тых, чый рост перавышае 50 см, а таксама ў таксі. За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей, згодна з арт. 18.14 ч. 5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры да 4 базавых велічынь, а пры паўторным падобным правапарушэнні на працягу года – да 8 базавых велічынь.

Урэзка: Сёлета ў нашым раёне за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей-пасажыраў да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута звыш 160 кіроўцаў.

А. Сташэвіч,

начальнік АДАІ РАУС маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *