Любители альтернативной музыки встретились в Докшицах

img_2977Днямі ў райцэнтры прайшоў невялікі канцэрт альтэрнатыўнай музыкі, удзельнікамі якога сталі гурт “MissTerra” і кавер-бэнд “Пашумім” з Пастаў, а таксама мясцовыя музыканты гурта “Cotton Buds”. 

– Такія мерапрыемствы не навінка для райцэнтра, – распавёў арганізатар канцэрта, кіраўнік гурта “Cotton Buds” Ігар Карповіч. – Мы заўсёды рады падзяліцца сваімі песнямі і пагутарыць з адна­думцамі. Прыемна, што з кожным разам падобныя сустрэчы аб’ядноўваюць усё больш прыхільнікаў рок-музыкі і аматараў жывога выканання.
Першымі на імправізаваную сцэну выйшлі ўдзельнікі гурта “MissTerra” (на здымку), вакалістам якога з’яўляецца наш зямляк, ураджэнец Несцераўшчыны Аляксандр Апанасевіч. Ён прызнаўся, што вельмі рэдка прыязджае на малую радзіму, таму быў рады запрашэнню. Ра­зам са сваёй камандай вакаліст парадаваў усіх не толькі песнямі вядомых рок-музыкантаў, але і аўтарскай музыкай.
Хлопцы з “Cotton Buds” стварылі неверагодны музычны феерверк у стылі nu-metal, выканаўшы некалькі кампазіцый з альбома “Шыпчандлеры сіндрома юнацкага максімалізму”.
Гучнымі апладысментамі віталі ­ўдзельнікаў кавер-бэнда “Пашумім”. Яго салістка Надзея Ланская выканала ўсім вядомыя хіты Віктара Цоя, Земфіры, Ёлкі, гуртоў “Мумій Троль”, “Кароль і шут” і іншых.
Тры гадзіны праляцелі неўпрыкметкі. За гэты час госці з Пастаў сталі сапраўднымі сябрамі для цёплай докшыцкай публікі.
Таццяна САКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *