Поздравление с Днём женщин

33Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з цудоўным вясеннім святам.
Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць усім жанчынам за ваша бязмежнае цярпенне, працавітасць, душэўную цеплыню, клопат і ўтульнасць. Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё нашага раёна і пры гэтым умееце заставацца абаяльнымі, мудрымі, клапатлівымі маці і жонкамі.
Няхай ваша жыццё будзе шчаслівым і яркім, а ў сем’ях пануюць любоў, мір і спакой, родныя атуляюць вас клопатам і ўвагай у святы і будні. Жадаем моцнага здароўя, удачы, вясенняга настрою і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Дарагія жанчыны, ветэраны вайны і працы!
Ад усёй душы віншуем вас з цудоўным веснавым святам!
Будзьце здаровымі, жывіце доўга, радуйце сваіх дзяцей і ўнукаў. Няхай у вашай душы заўсёды будзе вясна, а сонейка свеціць кожны дзень. Прыгажосці вам, міру, разумення і павагі ад родных.
Савет раённага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *