Слет передовиков прошел в Докшицком районе (+ много фото)

img_02822 сакавіка ў райцэнтры адбыўся злёт перадавікоў народнай гаспадаркі. Пра шматлікія таленты нашых землякоў сведчылі работы майстроў раённага Дома рамёстваў, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, што ўпрыгожвалі фае ККЗ “Іскра”, а таксама выставы фірменнай прадукцыі прадпрыемстваў. Святочны настрой ствараў ансамбль баяністаў.

На сёлетняе свята завіталі госці з Віцебска, Лепеля і Лагойска. Віншавальную тэлеграму даслаў докшыцкім перадавікам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. Шчырымі апладысментамі віталі заслужаных людзей – ветэранаў розных галін вытворчасці.
– Мы па традыцыі ўшаноўваем сёння лепшых з лепшых, – адзначыў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. – Адукаванасць, арганізаванасць, дысцыплінаванасць як кіраўніка, так і ўсяго калектыву дазваляюць стабільна працаваць, нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, мець належную заработную плату. Менавіта так працуюць калектывы завода “Ветразь”, хлебазавода, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ВУ “Віцебскторф”, ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”. Асобныя словы падзякі заслугоўваюць працаўнікі сельскай гаспадаркі.
Кіраўніком раёна таксама была адзначана дзейнасць Докшыцкага РГЗ, будаўнічай галіны, аховы здароўя, устаноў адукацыі і шэрагу іншых арганізацый.
Першымі на святочную сцэну для цырымоніі ўзнагароджання запрасілі лепшыя калектывы па выніках работы за 2018 год.
У галіне сельскагаспадарчых арганізацый гэта ААТ “Таргуны”, сярод прамысловых прадпрыемстваў – завод “Ветразь”, сярод арганізацый галіны будаўніцтва – філіял ДРБУ № 180, сферы абслугоўвання – КУП БА “Бытавік”, сельскіх выканаўчых камітэтаў – Докшыцкі сельвыканкам, устаноў культуры – Параф’янаўскі СДК, устаноў адукацыі – Крулеўшчынскі яслі-сад № 1, аховы здароўя – цэнтральная аптэка № 95. Лепшая пастаноўка ідэалагічнай работы прызнана ва ўстанове рэдакцыі газеты “Родныя вытокі”, фізкультурна-аздараўленчай – у РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Імёны наступных працаўнікоў занесены на раённую Дошку гонару.
Сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі –
“Лепшы камбайнер” – Юрый Малюжанец (ААТ “Таргуны”);
“Лепшы трактарыст-машыніст” – Сяргей Сіўцэвіч (ААТ “Барсучанка”);
“Лепшы вадзіцель сельскай гаспадаркі” – Іван Аляхновіч (ААТ “Барсучанка”);
“Лепшы аператар машыннага даення” – Таццяна Аніковіч (МТФ “Несцераўшчына” ААТ “Таргуны”);
“Лепшы загадчык фермы” – Ганна Чабан (МТФ “Парплішчанскі Двор” КУСГП “Докшыцкі”);
“Лепшы аператар па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы” – Уладзімір Глухоўскі (МТФ “Порплішча” ААТ “Барсучанка”);
“Лепшы аператар па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы” – Яўген Кімстач (МТФ “Валкалата” КУСГП “АграСітцы”);
“Лепшы спецыяліст сельскай гаспадаркі” – Павел Януковіч (галоўны інжынер ДП “АграСітцы”);
“Лепшы кіраўнік сельскай гаспадаркі” – Канул Чувакова (дырэктар ААТ “Замастачанскае”);
“Лепшы фермер Докшыцкага раёна” – Васіль Мацкевіч (кіраўнік сялянскай гаспадаркі “Мацкевіч”).
Сярод работнікаў вытворчасці і сацыяльнай сферы:
“Лепшы кіраўнік” – дырэктар філіяла ДРБУ № 180 Уладзімір Місачэнка;
“Лепшы работнік сельвыканкама” – кіраўнік справамі Валкалацкага сельвыканкама Марыя Штура;
“Лепшы работнік дзяржаўнай арганізацыі” – начальнік аддзела эканамічнага рэгулявання ўпраўлення райсельгасхарчу Вольга Герасімовіч;
“Лепшы работнік прамысловасці” – інжынер-радыёлаг-мікрабіёлаг Докшыцкага хлебазавода Ірына Малашонак;
“Лепшы будаўнік” – цясляр ДКУБП “ПМК-52” Леанід Кеда;
“Лепшы дарожнік” – старшы майстар ДРБУ № 180 Вячаслаў Барздыка;
“Лепшы работнік гандлю і грамадскага харчавання” – майстар калбаснага цэха райста Надзея Канашыц;
“Лепшы работнік транспарту” – вадзіцель аўтобуса Сітцаўскай СШ Аляксандр Юковіч;
“Лепшы работнік сферы паслуг” – прыёмшчык заказаў КПП Параф’янава КУП БА “Бытавік” Святлана Яцуковіч;
“Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі” – вадзіцель РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Сяргей Васілевіч;
“Лепшы работнік сілавых структур” – участковы інспектар міліцыі Дзмітрый Спічонак;
“Лепшы па прафесіі ў галіне аховы здароўя” – загадчык тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Аксана Юнцэвіч;
“Лепшы па прафесіі ў галіне адукацыі” – настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Докшыцы Марына Казлоўская;
“Лепшы па прафесіі ў галіне культуры” – загадчык Валкалацкага СДК Марыя Кімстач;
“Лепшы па прафесіі ў сістэме сацыяльнай абароны” – сацыяльны работнік ТЦСАН Ганна Шылько;
“Лепшы работнік лясной гаспадаркі” – начальнік дрэваапрацоўчага цэха Бягомльскага лясгаса Аляксандр Юхнавец;
“Лепшы работнік сувязі” – кабельшчык-спайшчык Докшыцкага ўчастка электрасувязі Алег Кішэня;
“Лепшы банкаўскі, фінансавы работнік” – спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг ЦБП “ААБ Беларусбанк” Таццяна Крывічаніна;
“Лепшы работнік паліўнай, нафтавай і газавай гаспадаркі” – кантралёр Докшыцкага РГЗ Часлава Шылёнак;
“Лепшы работнік сістэмы электраэнергетыкі” – майстар Докшыцкага РЭС Валерый Савіцкі;
“Лепшы грамадскі дзеяч” – старшыня РА Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іосіф Падрэз;
“Лепшы ў сферы малога і сярэдняга бізнесу” дырэктар СТАА “Хольцімпэкс” Сяргей Літвін.
За высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2018 годзе на раённую Дошку гонару занесены калектывы: ААТ “Таргуны”, філіял ДРБУ № 180, КУП БА “Бытавік”, ДУА “Крулеўшчынскі яслі-сад № 1”.
За заслугі ў вобласці і рэспубліцы шэраг калектываў і працаўнікоў былі адзначаны ў намінацыі “Дасягненне года – 2018”. Сярод іх калектывы санаторыя “Баравое”, ГЦК, Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, Бягомльскай ДШМ, Барсукоўскай сельскай бібліятэкі, райста, Докшыцкага хлебазавода, раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Докшыцкага дома рамёстваў, Бягомльскага лясгаса, райаддзела Дэпартамента аховы, філіяла № 127 у г.п. Бягомль ААТ “Беларусбанк”, рэдакцыі газеты “Родныя вытокі”, ЦБП № 240 г. Докшыцы ААТ “Белаграпрамбанк”, СШ № 1 і № 2 г. Докшыцы, Крулешчынскай, Сітцаўскай, Парплішчанскай сярэдніх школ і Бярозкаўскай ДС-БШ.
На свяце былі адзначаны працаўнікі, якія маюць асабістыя дасягненні. Гэта лаўрэаты звання “Чалавек года Віцебшчыны” Дзмітрый Каляга, Віталь Неспляк і Галіна Азарэвіч. Лаўрэат звання “Ганаровы дарожнік Беларусі” Уладзімір Місачэнка. Лаўрэаты абласнога конкурсу “Жанчына года-2018” Таццяна Славікоўская і Алена Касцюк. Пераможца лыжных гонак рэспубліканскай спартакіяды УП “Белтэлекам” Аляксандр Глінскі. Пераможца абласнога конкурсу “Прафесіянал года” ААТ “ААБ Беларусбанк” Юлія Чабан. Уладальнікі першых прэмій рэспубліканскіх галіновых спаборніцтваў, машыністы філіяла ВУ “Віцебскторф” Сяргей Рыбакоў, Віктар Юнцэвіч, Аляксандр Браслаўскі. Лаўрэаты абласной і рэспубліканскай прэмій, супрацоўнікі рэдакцыі Наталля Сташэвіч і Яўгенія Малевіч. Пераможцы і прызёры спартыўных спаборніцтваў галіновай спартыкіяды камунальнікаў Андрэй Фрол, Таццяна Галавач, Яўген Бушуеў, Тамара Цынковіч, Ала Хісцяева. Прызёр легкаатлетычнага кросу на чэмпіянаце УУС аблвыканкама Вольга Васюковіч. Пераможца абласнога відэаконкурсу інструментальнай музыкі Дзмітрый Няфёдаў.
Ушанаванні атрымалі і самыя юныя ўдзельнікі злёту: пераможцы школьных прадметных алімпіяд – Дар’я Шылко, Вікторыя Чарнуха (СШ №1 г. Докшыцы) і Іван Паульскі (Сітцаўская СШ), дыпламантка рэспубліканскага і абласнога конкурсаў Віялета Будзько (СШ № 2 г. Докшыцы). Ганарыцца Докшыччына выхаванцамі ДзЮСШ – Міхаілам Кухто, Раманам Гмыраком, Даніілам Жуком, Віталем Атрахімовічам, Настассяй Малаш, Лізай Дорц, Іванам Жызнеўскім, Аленай Касцюк. Навучэнцамі Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага – Анастасіяй Васько, Вадзімам Вязнікавым, Мікітам Палачаніным, Дар’яй Загорскай, Бягомльскай ДШМ – Максімам Шаркевічам і Сафіяй Сялюк, а таксама раённага Цэнтра дзяцей і моладзі – Ірынай Наумец, Марыяй Шылковай, Дар’яй Петрашкевіч і Настассяй Дзехцяронак.
Напрыканцы ўрачыстасці да віншаванняў перадавікоў далучыліся і лепшыя творчыя калектывы раёна, якія падрыхтавалі вялікі святочны канцэрт.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *