Поздравления с Днём Победы

33Дарагія ветэраны
Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары раёна!
Прыміце цёплыя шчырыя віншаванні з Днём Перамогі!
Гэта свята – наш нацыянальны гонар і ў той жа час бясцэнная гісторыя, якую мы беражліва захоўваем, каб ніколі больш наша зямля не зведала падобнай трагедыі. Няхай у гэты дзень адступяць усе трывогі і ў кожным доме пануе толькі добры настрой.
Ад усё душы жадаем вам моцнага здароўя, светлых, доўгіх і ў спакойных дзён жыцця, душэўнай цеплыні, увагі і клопату родных. Міру, шчасця і дабрабыту ўсім жыхарам раёна. З Днём Перамогі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

Дарагія ветэраны
Вялікай Айчыннай вайны!
Ад усёй душы віншуем вас
з Днём Перамогі!
Гэта свята падарылі нашай краіне вы і мільёны тых, хто загінуў на той страшнай вайне, каб сёння над Беларуссю было мірнае неба. Іх імёны будуць жыць вечна ў сэрцах нашчадкаў, а іх мужнасць і гераізм заўсёды будуць прыкладам бязмернай любові да Радзімы. Моцнага вам здароўя, жывіце доўга, радуйце сваіх дзяцей і ўнукаў. Няхай у вашай душы заўсёды будзе вясна і радасць за кожны пражыты дзень.
Савет раённага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *