Где в Докшицах купить дешевле скумбрию

Прадавец крамы “Родны кут” Таццяна Зейналава:  “У нас цукеркі на любы густ”.

Прадавец крамы “Родны кут” Таццяна Зейналава:
“У нас цукеркі на любы густ”.

“Вось дык жыццё настала”! – скажа нехта з больш сталага пакалення. – У такім невялікім горадзе, як наш, амаль праз некалькі крокаў – крама. Кожная са сваім багатым асартыментам”. І сапраўды, для тых, хто памятае савецкія часы, сённяшні гандаль – неверагодная раскоша.
Адным з буйнейшых гандлёвых аб’ектаў па продажы прадуктаў харчавання да нядаўняга часу лічыўся ўніверсам “Родны кут” раённай спажывецкай кааперацыі. Зараз жа канкурэцыю яму склаў супермаркет “Санта”. Як і прадбачылася, людзі “хлынулі” менавіта ў новую краму.
Мы паспрабавалі разабрацца, наколькі адрозніваюцца цэннікі на паўсядзённыя прадукты ў гэтых дзвюх крамах.
Пачнём з хлеба. На яго асартымент у абе­дзвюх гандлёвых кропках скардзіцца не трэба – на любы густ. Адшукалі таннейшы – упакаваны, нарэзаны на скібы кавалак вагой 450 грамаў. Кошт, як высветлілася, аднолькавы – 90 капеек, а вось батон ад Докшыцкага хлебазавода, дзіўна, на 14 капеек даражэйшы ў “Родным куце” і каштуе 1,10 рубля. Увогуле, цэны на выпечку ў супермаркеце “не кусаюцца” – можна смела браць.
Упакоўка 400-грамовага пакеціка смятаны тлустасцю 20 працэнтаў пад маркай “Савушкін прадукт” каштуе таксама аднолькава – 1,81 рубля. А вось з малаком справа іншая. За літр глыбоцкага 1,5-працэнтнага ў краме райста трэба аддаць 1,24 рубля, а ў “Санце” – 1,16 рубля. А калі яшчэ прадаставіць зніжкавую карту, то ўвогуле гэты прадукт абыйдзецца ў 1,10 рубля. У выніку – на малацэ можна зэканоміць 14 капеек! Літровая бутэлька аднапрацэнтнага кефіру адной і той жа маркі ў крамах каштуе аднолькава – 1,53 рубля.
Масла сметанковае больш выгадна таксама браць у “Санце”. Цана за 180 грамаў Брэст­Літоўскага прадукту тлустасцю 82,5 працэнта – 3,39 рубля. Такі ж кавалак у “Родным куце” даражэйшы на 20 капеек. Затое дзясятак яек без латочка там каштуе танней на 9 капеек – 2,13 рубля.
Самую танную доктарскую каўбасу ад “Ганны” адшукалі таксама ў краме райста. Вышэйшага гатунку яна каштуе 4,40 рубля за кілаграм. Больш, чым на рубель (!) за яе трэба заплаціць у “Санце”.
Не зусім парадавалі сваёй цаной агуркі і памідоры ў “Родным куце”. Глядзім на цэннікі: 4,43 і 4,04 рубля за кілаграм адпаведна. У супермаркеце за такую ж вагу агуркоў просяць 3,32 рубля, а памідораў – 3,06 рубля.
У час маніторынгу не спрабавалі на смак мандарыны і бананы, таму адназначна сказаць, у якой краме яны смачнейшыя, не бяромся. Абазначым толькі цэны. У краме “Санта” мандарыны – 3,15 рубля, бананы – 3,23 рубля. У “Родным куце” за гэтыя фрукты трэба заплаціць на 75 і 23 капейкі больш.
Рыба… Найбольш багаты выбар яе, зразумела, у “Санце”. А вось цэны! Свежазамарожаная скумбрыя даражэйшая ў “Санце” на 26 капеек. Каштуе яна 6,06 за кілаграм.
Хутка навагоднія святы. Святочныя застоллі, зразумела, не абы­дуцца без ігрыстых він і шампанскага. Таму на ўсялякі выпадак зазірнулі і на паліцы з гэтымі напоямі. Трэба сказаць, што і тут паставілі “галачку” на карысць “Санты”. Бутэлька “Савецкага” там каштуе 5,99 рубля. Даражэй аж на 1,32 рубля яно ў краме “Родны кут”.
А вось выбар цукерак – самы багаты ва ўніверсаме спажывецкай
кааперацыі, дзе яны і каштуюць танней.

Тэкст і фота Таццяны ПАДБЯРЭЗКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *