Лучшие шахматисты в Докшицах – Вячеслав Жыткович и Юрий Чувахов

Шахматныя “баталіі” ідуць паміж Юрыем Чуваховым і Валерыем Сапрыкавым.

Шахматныя “баталіі” ідуць паміж Юрыем Чуваховым і Валерыем Сапрыкавым.

Больш за дваццаць ­удзельнікаў, а гэта восем каманд, спаборнічалі ў суботу за званне лепшага шахматыста. Большасць з іх – вопытныя гульцы, у якіх ёсць свае хітрыя прыёмчыкі і прадбачанне развіцця сітуацый на полі на некалькі хадоў наперад, як, напрыклад, Вячаслаў Жыткавіч і Сяргей Валодзькін. Сярод іх нядаўніх перамог – першае месца ў Вячаслава на асабіста-камандным шахматным турніры сярод сельскіх раёнаў Віцебскай вобласці. Сяргей лепшы вынік прадэманстраваў на Віцебскім абласным шахматным тэмпа-турніры памяці славянскага асветніка і мастака Васіля Кораня. На раённым турніры гэтыя майстры шахаў і матаў зноў трапілі ў тройку лепшых. У сваёй падгрупе прадстаўнік каманды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вячаслаў Жыткавіч стаў першым, дыплом за другое месца атрымаў яшчэ адзін вядомы шахматыст раёна Аляксандр Садоўскі, Сяргей Валодзькін адзначаны трэцім месцам (“Докшыцы-экспарт” + сектар спорту і турызму).
У другой падгрупе Дыплом за першае месца атрымаў Юрый Чувахоў (Докшыцкі РГЗ), за другое – Алег Якубовіч (“Докшыцы-экспарт” + сектар спорту і турызму), за трэцяе – Валерый Сапрыкаў (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі).
Першае месца сярод жанчын у Кацярыны Рачыцкай (“Докшыцы-экспарт” + сектар спорту і турызму), другое і трэцяе ў Вольгі Шынкевіч (Докшыцкі РГЗ) і Фаіны Шульгат (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”) адпаведна.
У выніку шахматных ‘‘баталій’’ залаты кубак атрымала зборная “Докшыцы-экспарт” + сектар спорту і турызму”, срэбраны – каманда “Докшыцкі РГЗ”, бронзавы — у шахматыстаў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Нагадваем, што для аматараў шахмат на базе сектара спорту і турызму дзейнічае клуб гэтай лагічнай гульні. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па нумары 2-52-31.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *