Канстанцін Міхмель


Як мне цяжка, мой любы сын,
Паяском дабра падпярэзаны,
Ты нясі яго, як напамін,
І ніколі ў жыцці не развязвай.

Не знімай у часіну халодную,
Калі цемра акутае свет,
Ён павязаны табе Богам –
Твайго бацькі прымі запавет.
***
Добрай раніцы, добрыя людзі,
Гавару ад душы я вам,
Не кладзіце камень на грудзі,
А дзяліце хлеб папалам.

Памажыце, калі будзе цяжка,
Не тапчыце радасць маю,
Падзялюся апошняй кашуляй
І ў храм святы адвяду.

Добры вечар вам, добрыя людзі,
І з малітвай кладзіцеся спаць,
У жыцця імгненнай віхуры
Цеплыні можа і не ставаць.