Районное радио

img_9318Докшыцкае раённае радыё пачало сваю работу яшчэ ў 60-х гадах. Асобнай структурай яно ніколі не было, а ўваходзіла ва ўстанову “Рэдакцыя газеты “Родныя вытокі” і праграмы радыёвяшчання Докшыцкага раёна”.

Апошнія гады рэдактарам радыё працуе Таццяна Падбярэзкая (псеўданім Таццяна Майская), якая з’яўляецца аўтарам і вядучай выпускаў радыёперадач.

У сувязі з тым, што ў нашым раёне была поўнасцю завершана аптымізацыя праваднога радыё, нас уключылі ў сетку вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Вяшчанне забяспечвае перадатчык “Ушачы” ва УКВ-дыяпазоне на частаце 72,65 Мегагерц. Перадачы Докшыцкага радыё выходзяць у эфір кожныя аўторак і пятніцу ў 6.25.

Працягласць аднаго выпуску – 15 хвілін.

У 2015 годзе раённае радыё стала лаўрэатам абласнога конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Ф. Скарыны і электронных — на прэмію «Віцязь», у якім заняла 1 месца ў намінацыі «Лепшая аўтарская тэлерадыёпраграма».

mikrofon

 

 

 

 

 

 

 

 

Как поздравил сотрудников со 100-летием белорусской милиции начальник Докшицкого РОВД М.Э. Гигола

 

Творчая гасцёўня. У студыі Аляксандр Малюжанец

Творчая гасцёўня. У студыі Людміла Ючкавіч

Творчая гасцёўня. У студыі Таццяна Гаварцова

 

 

 

 

 

Рэклама на радыё:
— для юрыдычных асоб 1 мінута эфіру — 5,7 руб.; 2 мінуты — 11,4 руб.
— для насельніцтва 1 мінута — 2,85 руб.; 2 мінуты — 5,7 руб.

 

ПРЭЙСКУРАНТ ЦЭН (дзейнічае з 12 верасня 2015 года)

на паслугі друку фотаздымкаў з лічбавых носьбітаў

Раздрукаваць:

  • для насельніцтва  фота 10х15 — 1,00 руб.; 15х20 — 2,00 руб.; А4 — 4, 00 руб.  
  • для юрыдычных асоб  фота 10х15 — 2,00 руб.; 15х20 — 4,00 руб.; А4 — 8, 00 руб.  

 

Тел.: 8(02157) 2-18-08

       e-mail: rodvitoki@yandex.ru

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *