Натуральны бландзін cярод вераб’ёў такі адзін
Гэту вельмі рэдкую птушку ўбачыў на сваім двары старэйшына вёскі Варганы Докшыцкага раёна Леанід Таіраў. Абсалютна белы верабей панадзіўся разам са сваімі сабратамі прылятаць да куранят ласавацца іх кормам. Праз некаторы час птушкі сталі такімі смелымі, што не пужаліся і чалавека. Але белы верабей, быццам ведаючы пра сваю незвычайнасць, заставаўся па-ранейшаму пужлівым і асцярожным. Таму шмат прыйшлося пасядзець у засадзе нашаму фотакарэспандэнту, каб сфатаграфаваць гэты цуда прыроды, які, пэўна, адчуваў прысутнасць чалавека, бо так і не апусціўся на зямлю, каб клюнуць зярнятка (на здымку).
Белы верабей-альбінос у прыродзе – гэта вельмі рэдкая з’ява. Сярод звычайнай папуляцыі птушак ён сустракаецца адзін на мільён, таму ўбачыць яго — вялікая ўдача. Вучоныя тлумачаць асаблівасць белай афарбоўкі адсутнасцю у пер’ях птушкі такога рэчыва, як меланін. Гэта можа быць звязана, на іх думку, з дрэннай экалагічнай сітуацыяй або мутацыяй у сярэдзіне вераб’інай папуляцыі.
Вучоным у Растоўскай вобласці ўдалося злавіць вераб’я-альбіноса. Яго пасялілі ў клетку са спадзяваннем, што, магчыма, яму ўдасца адшукаць сяброўку-бландзінку і вывесці новую папуляцыю. Дарэчы, Таіраў сцвярджае, што ён адначасова бачыў дзвюх птушак. Можа гэты факт зацікавіць і нашых беларускіх вучоных?
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.
Воробей-альбинос обнаружен в Докшицком районе. Среди обычной популяции воробьев он встречается один на миллион
Видео новости
Столичное телевидение: