36 километров местных автодорог планирует отремонтировать Докшицкое ДРСУ-180

Работнікі ДРБУ-180 асфальтуюць пад'езд да агр. Порплішча.

Работнікі ДРБУ-180 асфальтуюць пад’езд да агр. Порплішча.

У 2025 годзе ДРБУ-180 плануе заасфальтаваць 36 км мясцовых аўтамабільных дарог. На гэтыя мэты прадугледжана выдаткаваць сем мільёнаў рублёў.

Ужо заасфальтаваны ўчасткі дарогі Крулеўшчына – Казлы (1,98 км) і ў Хілаўшчыне (1,98 км). Пераведзены з гравійнага пакрыцця ў асфальтабетоннае ўчастак дарогі Восава – Гліннае (1,255 км). Заканчваюцца работы па асфальтаванні пад’езда да агр. Порплішча з боку агр. Сітцы (5,8 км). Акрамя гэтага, па дагаворы падраду з ЖКГ работнікі ДРБУ паклалі асфальт на трох вуліцах агр. Параф’янава – усяго прыкладна 1,5 км.

Убяруцца ў новы асфальт участкі дарог Вуглы – Краснікі (3,96 км), Замасточча – Асавы (4,6 км), Бягомль – Беразіно (ад Бягомля да Бераснёўкі, 1,98 км), Брадок – Бягомль (2,4 км), а таксама ў Бярозках (у напрамку Кромавіч, 1,98 км). Працягнуцца работы на вуліцы Савецкай у Крулеўшчыне (1,98 км). Будуць заасфальтаваны пад’езды да вёсак Баяры (2,8 км), Будачы (2,3 км), Жары (0,75 км), да санаторыя “Баравое” ад аўтадарогі Р3 Лагойск – Зембін – Глыбокае – мяжа Латвійскай Рэспублікі (2,2 км).

Дарэчы, у 2024 годзе быў такі ж план і такі ж бюджэт, аднак у сувязі з пераразмеркаваннем грашовых сродкаў докшыцкія дарожнікі паклалі 51 км, зрасходаваўшы на гэта 9 мільёнаў 746 тысяч рублёў. Сярод самых буйных аб’ектаў мінулага года – участкі дарог Сітцы – Лісавічы – Заборцы (5,14 км) і Восава – Гліннае (5,115 км).

– Бягучы рамонт у асфальтабетонным пакрыцці ў апошнія гады паспяхова выконваецца дзякуючы дзяржаўнай праграме «Дарогі Беларусі” на 2021–2025 гады, – зазначае кіраўнік ДРБУ-180 Уладзімір Місачэнка. – У цэлым па рэспубліцы яна будзе нават перавыканана, таму што Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне павялічыць фінансаванне на будаўніцтва. Прыкмячальна, што праграмная пяцігодка заканчваецца Годам добраўпарадкавання, а значыць, перад галіной стаяць яшчэ больш маштабныя задачы, якія ўключаюць правядзенне комплексу мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, сярод якіх якаснае ўтрыманне палос адводу і азеляненне тэрыторый уздоўж дарог.

На абслугоўванні ДРБУ-180 знаходзіцца каля 640 км мясцовых аўтамабільных дарог. З іх:
— 310,7 км з асфальтабетонным пакрыццём (за апошнюю дзесяцігодку 25 км пераведзена з гравійнага пакрыцця ў асфальтабетоннае);
— 279,6 км з гравійным пакрыццём;
— 49,2 км – з грунтавым.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *