Докшичане удостоены звания «Человек года Витебщины — 2024»

photo_2025-05-06_16-32-00

Апошні дзень красавіка для дакшычан выдаўся багатым на ўзнагароды. Прадстаўнічая дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Абіралы і старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях, якія прайшлі ў сталіцы Прыдзвінскага краю, дзе былі ўшанаваны нашы працаўнікі.

Урачыстая цырымонія занясення на дошкі Гонару Віцебскай вобласці і горада Віцебска прайшла на плошчы Перамогі ў абласным цэнтры. За дасягненні ў 2024 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў “Санаторый «Баравое” Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь занесены на дошку Гонару Віцебскай вобласці.

Лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны – 2024” ушаноўвалі ў Летнім амфітэатры. Яго ўладальнікамі сталі 50 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у дабрабыт і развіццё роднага краю і заслужылі аўтарытэт у сваіх калег адказным стаўленнем да справы.

Сярод паўсотні імён і нашы землякі. Гэта ўрач-хірург (загадчык) хірургічнага аддзялення Докшыцкай ЦРБ Іван Шынгароў і дырэктар ААТ “Докшыцкая швейная мануфактура” Святлана Іванцова. У хуткім часе журналісты “РВ” больш падрабязна пазнаёмяць вас з асобамі лаўрэатаў.

Цырымонія стала традыцыйнай для нашага рэгіёну. Сярод сёлетніх лаўрэатаў у пяці намінацыях – людзі абсалютна розных прафесій.

– Сімвалічна, што наша ўрачыстасць праходзіць напярэдадні 1 Мая, Свята працы. Бо менавіта праца – аснова дабрабыту і развіцця. Ва ўсе часы добрасумленная праца, майстэрства і талент фармавалі аўтарытэт чалавека. Дасягненні кожнага з лаўрэатаў – гэта поспех і ўсёй вобласці, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін. – Перакананы, толькі з адказным стаўленнем да працы можна здзяйсняць маштабныя прарывы, вырашаць амбіцыйныя і смелыя задачы. Прыміце падзяку за добрасумленную, самаадданую працу, ініцыятыву і наватарства, адказную грамадзянскую пазіцыю. Няхай ваш прыклад служыць пуцяводнай зоркай для астатніх і асабліва моладзі.

photo_2025-04-30_16-51-16

photo_2025-04-30_16-18-54

Падрыхтавала Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота телеграм-канала Докшицы.бай Родныя вытокі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *