Репетиторы, поступление, платье… О подготовке к волнующему событию выпускники СШ № 1 г. Докшицы рассказали юнкору медиакласса «РВ»

IMG_8452

ЮНКАР цветІмкліва набліжаецца канец навучальнага года, а гэта значыць, надыходзіць хвалюючая пара для выпускнікоў. Ужо з 26 мая пачынаюцца экзамены, якія паставяць кропку на школьным жыцці навучэнцаў. Апытала некалькі выпускніц 11 класа СШ № 1 г. Докшыцы, каб даведацца, як яны правялі гэты навучальны год, як ідзе падрыхтоўка да ЦЭ.

 

photo_2025-05-11_18-32-36Рэната Каляга:
– З 10 класа я займалася з двума рэпетытарамі па матэматыцы і англійскай мове. Улетку не сядзела склаўшы рукі: пастаянна нешта паўтарала. У 11 класе падключыла дадатковыя заняткі, факультатывы і курсы, дзякуючы якім паўтараю ўвесь вывучаны матэрыял. Вядома, цяжка ўсё паспець, але спадзяюся, што ўжо хутка ўсё скончыцца і стане больш спакойна . Я не шкадую, што аддала столькі часу і сіл на падрыхтоўку. Адчуваю, што вынік ёсць, і на экзамене будзе не так страшна.

– Як ты выбірала ВНУ і прафесію, з якой звяжаш сваё жыццё?

photo_2025-05-11_18-32-33Ліяна Скурат:
– Заўсёды было цікава вывучаць англійскую мову, і я падумала: чаму б не паспрабаваць сябе ў гэтай сферы? Свой выбар спыніла на МДЛУ, куды буду паступаць на лінгвіста. Мне цікава працаваць з людзьмі, мець зносіны з імі. Я б з задавальненнем пагутарыла з іншаземцамі, і калі ва ўніверсітэце падвернецца такая магчымасць, канешне, яе не страчу. Маё імкненне да вывучэння англійскай мовы моцнае, і я веру, што мара стаць спецыялістам у гэтай сферы збудзецца.

– Якія ўражанні ў цябе засталіся ад 2024/2025 навучальнага года?

photo_2025-05-11_18-32-47Мілана Пятровіч:
– Год быў насычаны рознымі мерапрыемствамі, самым значным з якіх стала 2 верасня. Менавіта ў той дзень я адчувала хваляванне з-за таго, што гэты год вельмі адказны не толькі для мяне, але і для аднакласнікаў, бацькоў. Гэты год быў цяжэйшы, чым папярэдні, больш стала рыхтавацца да іспытаў. З’ездзіла на дзень адчыненых дзвярэй. Мне спадабалася. Самым любімым заняткам стаў роздум пра выпускную сукенку: якую менавіта хачу, якога колеру, крою і падобнае. За год я знайшла новых сяброў, з якімі маю агульныя інтарэсы.

Соф’я ВАРАНОВІЧ,
вучаніца СШ № 1 г. Докшыцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *