Можно ли пользоваться травматическим оружием для собственной безопасности?

1548559916_0_115_2949_1774_1920x0_80_0_0_178213ffac359bcc16607e789f11a3a6

Ці можна карыстацца траўматычнай зброяй для ўласнай бяспекі? Аляксандр, г. Докшыцы.

Адказвае ўчастковы інспектар РАУС старшы лейтэнант міліцыі Дзмітрый Таляронак, які абслугоўвае адміністрацыйны ўчастак г. Докшыцы:

– Паводле артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зброі” № 61-3 ад 13 лістапада 2001 года са змяненнямі і дапаўненнямі ад 6 студзеня 2022 года, агнястрэльная зброя траўматычнага дзеяння прызначана для паражэння жывой цэлі на адлегласці метаемым элементам траўматычнага патрона без прычынення смерці чалавека.

У артыкуле 8 Закона прапісана, што абарот агнястрэльнай зброі траўматычнага дзеяння забаронены.

Незаконны выраб, набыццё, перадача іншай асобе, захоўванне, нашэнне зброі-траўмата, а таксама боепрыпасаў да яе караюцца ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя прадугледжвае папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, альбо арышт на тэрмін да шасці месяцаў, альбо абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без яе.

Добраахвотная выдача агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і ўстройстваў вызваляе грамадзян ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Па іншых пытаннях, якія тычацца праваахоўнай дзейнасці, можна звярнуцца да ўчастковага інспектара міліцыі, у тым ліку пры ажыццяўленні ім прыёму грамадзян кожны тыдзень па серадах у памяшканні грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (з 17.00 да 20.00 – у г. Докшыцы, з 10.00 да 13.00 – у сельвыканкамах).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *