Деятельность ТИЦ, юные чемпионы и бренды Докшиччины. Заместитель министра спорта и туризма Республики Беларусь Олег Андрейчик посетил район

photo_2025-06-20_13-47-51 (2)

Дзейнасць ТІЦ, юныя чэмпіёны  і брэнды раёна. На гэтых і шэрагу іншых пытанняў засяродзіў увагу намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Алег Андрэйчык, які на мінулым тыдні наведаў раён.

photo_2025-06-20_13-47-51Пасля правядзення асабістага прыёму, удзельнікам якога стала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, Алег Яўстаф’евіч наведаў некалькі аб’ектаў райцэнтра.

У Докшыцкай ДЮСШ паважанага госця віталі выхаванцы першай змены спартыўнага лагера “Алімпіец”. Намеснік міністра пацікавіўся, на якія віды спорту робіцца стаўка ва ўстанове. Асаблівая ўвага была нададзена ўмовам для трэніровак юных спартсменаў, стану матэрыяльнай базы. Алегу Андрэйчыку расказалі пра гонар школы – яе чэмпіёнаў.

photo_2025-06-27_17-27-14

У інфармацыйным турыстычным цэнтры акцэнт быў зроблены на асноўных задачах дзейнасці арганізацыі.

– На пачатак гэтага года ў Беларусі функцыянуе 41 турысцка-інфармацыйны цэнтр, – гаварыў Алег Яўстаф’евіч. – Іх стварэнне – гэта сусветная практыка. Асноўная задача цэнтраў – папулярызацыя ўнутранага турызму. Менавіта ТІЦ прадастаўляюць для аматараў падарожжаў інфармацыю пра турыстычныя аб’екты, славутасці тых ці іншых месцаў. Акрамя таго, цэнтры могуць прадаваць паслугі, звязаныя з экскурсійнай дзейнасцю, працаваць разам з установамі культуры, рамеснікамі, рэалізоўваць сувеніры. У вашым раёне дзейнічаюць два выдатныя санаторыі. Гэта трэба выкарыстоўваць для развіцця турыстычнага патэнцыялу.

photo_2025-06-20_13-47-51 (3)

Намеснік міністра пацікавіўся турыстычнымі маршрутамі Докшыччыны. Асабліва яго прывабілі Бягомльскі музей народнай славы, а таксама экскурсія “Жыватворны шлях”, якая арганізоўваецца ў межах фэсту траў “Жыватворная сіла”.

Пра магчымасці актыўнага адпачынку дакшычан Алег Андрэйчык даведаўся падчас наведвання ФСК “Ураджай”, дзе даў станоўчую адзнаку дзейнасці спартыўнай галіны раёна ў цэлым.

photo_2025-06-20_13-47-51 (5) photo_2025-06-20_13-47-51 (6) photo_2025-06-20_13-47-51 (7) photo_2025-06-20_13-47-51 (8) photo_2025-06-27_17-27-14

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *