Докшицкие футболисты выиграли очередной матч регионального этапа чемпионата Республики Беларусь среди команд второй лиги

photo_2025-06-02_16-46 с

Працягваюцца гульні рэгіянальнага этапу чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі.

У мінулыя выхадныя докшыцкая каманда (на здымку) адправілася ў г.п. Бешанковічы, дзе сустрэлася з мясцовымі футбалістамі і выйграла ў іх з лікам 7:2. Мяч у вароты сапернікаў адправілі Ягор Асаёнак, Аляксей Пярэдня, Мікіта Азаранка. Па два разы галы забілі Аляксандр Палачанін і Станіслаў Каляга.

Наступная гульня плануецца 14 чэрвеня ў Докшыцах з лёзненскімі футбалістамі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *