Футбол, велоспорт и картинг. Успех улыбнулся докшицким спортсменам
Докшыцкая футбольная каманда ўдала завяршыла першы круг рэгіянальнага этапу чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі. Фінальная гульня адбылася ў Шуміліне, дзе нашы спартсмены выйгралі ў зборнай гаспадароў поля з лікам 3:2. Два галы ў вароты сапернікаў забіў Ягор Асаёнак і адзін – Іван Бабруйка. Галявыя перадачы з вуглавога зрабілі Аляксандр Палачанін і Мікіта Азаранка. На сённяшні дзень дакшычане знаходзяцца на вышэйшым радку турнірнай табліцы сваёй групы разам з футбалістамі з Ушацкага раёна.
На другую прыступку п’едэстала ўзняліся юныя выхаванцы Докшыцкай ДЮСШ, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах “Віцебскі Велафэст – 2025”. У саставе каманды-пераможцы выступілі Ніка Грыгаровіч, Дзяніс Чачуковіч, Раман Гапанёнак, Арцём Майсіёнак і Мацвей Бацэка.
Докшыцкія картынгісты ўдзельнічалі ў фестывалі экстрэмальных відаў спорту “ЭкстрымПрарыў” ва Ушачах. Два дыпломы за другое і трэцяе месца ў картынг-слаламе заваявала Вольга Стадольнік (на здымку).