Как получить помощь к школе, рассказала специалист Докшицкого ТЦСОН
У рамках дзяржпраграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” з 1 жніўня будзе ажыццяўляцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 2025/2026 навучальнага года.
Разлічваць на яе могуць сем’і, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, на кожнага вучня, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), якія зарэгістраваны на тэрыторыі Докшыцкага раёна. Памер дапамогі складае 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які будзе дзейнічаць на 1 жніўня 2025 года.
Заява аб аказанні матэрыяльнай дапамогі падаецца з 1 ліпеня па 31 жніўня ў пісьмовым выглядзе законнымі прадстаўнікамі ў аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна па адрасе:
г. Докшыцы, вул. Школьная, д.17 (каб. № 1).
Да заявы прыкладаюцца:
• пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
• копія пасведчання шматдзетнай сям’і (пры адсутнасці пасведчання шматдзетнай сям’і – пасведчанне аб нараджэнні дзяцей);
• даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і саставе сям’і;
• даведка, якая пацвярджае навучанне ў адпаведнай установе адукацыі;
• выпіска па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку з базавымі ўмовамі абслугоўвання ААТ “ААБ Беларусбанк”.
Сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і сем’і, дзе адзін з бацькоў (абое бацькоў) з’яўляецца непрацуючым інвалідам і выхоўвае школьнікаў, маюць права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі да школы са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацыяльнай абароны насельніцтва. Маламаёмасныя сем’і раёна маюць права звярнуцца па аказанне дзяржаўнай або сацыяльнай адраснай дапамогі ў выглядзе штомесячнай або аднаразовай дапамогі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5-99-13.
Л. ПАЛАЧАНІНА,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН.