Отчетно-выборная конференция состоялась в Докшицком районном отделении Белорусской партии «Белая Русь»

IMG_2249

У Докшыцкім раённым аддзяленні Беларускай партыі “Белая Русь” адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя. У яе рабоце прыняла ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.

Са справаздачай аб дзейнасці партыі выступіла старшыня раённага аддзялення Алена Камінская:

– Нягледзячы на тое, што партыя “Белая Русь” самая маладая ў краіне, пры гэтым яна самая шматлікая. Рашэнне аб стварэнні аддзялення партыі на Докшыччыне было прынята 31 мая 2023 года. На сённяшні дзень у нашых радах аб’яднаны 122 чалавекі. Актыў заўжды далучаецца да сацыяльна значных праектаў. Члены партыі ўдзельнічаюць у грамадска-палітычных акцыях. Падчас выбарчых кампаній працавалі ў камісіях і з’яўляліся назіральнікамі. Намеснік старшыні раённага аддзялення партыі “Белая Русь” дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга быў абраны дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў. Яшчэ дзесяць прадстаўнікоў партыі – у раённы Савет дэпутатаў, 11 – у сельскія. Былі нашы аднапартыйцы і сярод дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.

IMG_2180

Як вядома, усе добрыя пачынанні партыі падтрымліваюцца за кошт членскіх узносаў. За перыяд яе існавання ў нашым раёне іх паступіла крыху больш за 17 тысяч рублёў. Гэта дазволіла рэалізаваць шэраг праектаў. Напрыклад, напярэдадні навагодніх святаў былі набыты цацкі і салодкасці для дзетак, адбыліся візіты ўвагі у бальніцы сястрынскага догляду раёна, вядома, з пачастункамі. Партыя падтрымала ўдзельнікаў традыцыйнага каляднага балю, мерапрыемстваў да Дня сям’і, фестывалю “Дзве ракі”, Фэсту траў, конкурсу “Таленты Докшыччыны”, сямейнай эстафеты “Усёй сям’ёй на старт”, праекта “Уладар сяла”, свята нацыянальнай культуры “Зберагаем вытокі свае” і шэрагу іншых.

За кошт узносаў рамантаваўся помнік, была набыта альтанка для размяшчэння каля крыніцы ў вёсцы Буй, якая ўключана ў маршрут “Жыватворны шлях”, аказвалася гуманітарная дапамога, пералічваліся сродкі на лячэнне хворага хлопчыка. Члены партыі пабывалі на форуме “Мы адзіныя!”, правялі патрыятычны фестываль для дзяцей, павіншавалі матуль, узнагароджаных Медалем мацярынства СССР з 80-годдзем Вялікай Перамогі.

За невялікі перыяд зроблена шмат, але ў партыйцаў яшчэ больш планаў і задач. Калі на галасаванне было пастаўлена пытанне аб абранні старшыні раённага аб’яднання, аднагалосна была падтрымана кандыдатура Алены Камінскай як чалавека дзейснага, ініцыятыўнага і актыўнага.

Падзякаваўшы за давер, Алена Аляксандраўна ўручыла падзякі і кветкі партыйцам, дзейнасць якіх была найбольш рэзультатыўнай, і білеты новым членам партыі, адзначыўшы пры гэтым, што партыйнае будаўніцтва працягваецца і адзінства поглядаў – гарантыя ажыццяўлення памкненняў.

Таццяна Галавач, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой работы РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, член Докшыцкага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”:
– Партыі “Белая Русь” усяго два гады, яна зусім маладая. Таму пакуль што робяцца першыя крокі для росту і развіцця. Нашы аднапартыйцы – гэта лідары на сваіх прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях раёна. Ведаючы сённяшні парадак дня, стараемся данесці яго сваім калегам у простай і зразумелай форме і такім чынам фарміруем меркаванне і неабыякавую грамадзянскую пазіцыю.
Сёння людзі жадаюць быць не аб’ектам, а суб’ектам тых змен, якія адбываюцца ў грамадстве, гэта значыць, ствараць гісторыю, а не чакаць, пакуль хтосьці іншы зробіць гэта, а яшчэ горш – пастараецца яе “перакроіць”. Нашы актывісты не застаюцца ўбаку, а прымаюць актыўны ўдзел у дыялогавых пляцоўках, прысвечаных знакавым дзяржаўным датам. Унікальнасць партыі ў тым, што яна аб’ядноўвае грамадзян розных прафесій і ўзростаў, нацэлена на падтрымку кіраўніцтва краіны і канструктыўнае ўзаемадзеянне з дзяржавай.

IMG_2181 IMG_2202

 

IMG_2215 IMG_2221 IMG_2225 IMG_2232

 

Наталля СТАШЭВІЧ.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *