Подарки от ЗАО «Доброном» передали Бегомльской школе-интернату представители торговой сети

_cuva

Увагі і цяпла шмат не бывае. У гэтым перакананы прадстаўнікі сеткі крам “Дабраном”, “Капеечка” і “Маяк”.

Для таго каб парадаваць дзяцей, падарыць ім добры настрой і зарадзіць пазітыўнымі эмоцыямі, яны прыехалі ў Бягомльскую спецыяльную школу-інтэрнат. У падарунак выхаванцам прывезлі плазменны тэлевізар, тэнісны стол, разнастайную бытавую тэхніку: тостары, міксеры, прыстасаванні для стрыжкі і сушкі валасоў, а таксама вялікую колькасць цацак, развіваючых гульняў і пісьмовых прыналежнасцей.

– Наша кампанія не першы год клапоціцца пра дзетак, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі, – расказала намеснік рэгіянальнага кіраўніка па Віцебскай вобласці Вольга Ракіцкая. – Паралельна з асноўнай дзейнасцю мы актыўна ўключаемся ў сацыяльныя праекты, бо ў нашым мітуслівым жыцці часам забываем пра тое, што камусьці не хапае дабрыні, суперажывання, звычайнай дапамогі. А такія дабрачынныя акцыі дазваляюць дарыць дзецям радасць і ўсмешкі.

Дырэктар школы-інтэрната Валерый Міхайлоўскі шчыра падзякаваў гасцям за шыкоўныя падарункі, увагу і клопат, а таксама выказаў спадзяванні, што ў далейшым кампанія “Дабраном” застанецца надзейным сябрам для выхаванцаў.

– Прадстаўнікі кампаніі прыязджаюць да нас не ўпершыню, – адзначыў Валерый Пятровіч. – У мінулы раз яны таксама парадавалі сваім візітам і перадалі ўстанове грашовы сертыфікат на суму 14 тысяч рублёў. Падарункі, якія атрымалі да Міжнароднага дня абароны дзяцей сёлета, вельмі патрэбныя, у першую чаргу для паляпшэння бытавых умоў.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота з архіва ЗАТ “Дабраном”.
УНП 191178504.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *