Производственное управление «Витебскторф» УП «Витебскоблгаз» стало участником XXXV Международной выставки «Белагро-2025»

Намеснік дырэктара – галоўны тэхнолаг філіяла Міхаіл Азямблоўскі (справа) знаёміць з прадстаўленай на выставе прадукцыяй ВУ “Віцебскторф” міністра энергетыкі Дзяніса Мароза.
Вытворчае ўпраўленне “Віцебскторф” УП “Віцебскаблгаз” стала ўдзельнікам XXXV Міжнароднай выставы «Белагра-2025”.
Мерапрыемства прайшло з 3 па 7 чэрвеня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, які стаў на гэты час найбуйнейшай дэманстрацыйнай пляцоўкай дасягненняў аграпрамысловага комплексу. У выставе прынялі ўдзел больш за 540 кампаній з 14 краін.
Наш “Віцебскторф” прадставіў верхавы торф, пажыўныя грунты і ўгнаенні.
Высокую ацэнку прадукцыі філіяла даў генеральны дырэктар УП “Віцебскаблгаз” Аляксандр Бранцэвіч:
– На сённяшні дзень «Віцебскторф” з’яўляецца лідарам у рэспубліцы па вытворчасці і продажах тарфяных пажыўных грунтоў гандлёвай маркі “Дзвіна”, выпускаючы больш за 60 рэцэптур чатырох серый: “Універсал”, “Сад”, “Агарод”, “Кветкі» – для вырошчвання расады агароднінных культур, кветкавых раслін, саджанцаў дрэў і кустоў, газонаў і паляпшэння структуры глебы. Для вытворчасці грунтоў прымяняюцца комплексныя мінеральныя ўгнаенні, увільгатняльнік, здробненая драўняная кара і іншыя складнікі.
Аляксандр Бранцэвіч таксама адзначыў, што «Віцебскаблгаз» пастаянна вядзе работу па паляпшэнні якасці выпускаемай торфапрадукцыі. На прадпрыемстве маецца ўласная акрэдытаваная лабараторыя. Кожная партыя грунтоў праходзіць праверку на кіслотнасць, вільготнасць і наяўнасць пажыўных элементаў.
За студзень – май 2025 г. філіялам «Віцебскторф” выраблена 26,1 тыс. тон торфапрадукцыі. Рэалізацыя склала 30,7 тыс. тон.
Ніна КРУКОВІЧ.