Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолий Сивко провел прием граждан в Докшицах

photo_2025-07-21_12-32-03

У пачатку тыдня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко правёў прыём грамадзян з удзелам кіраўніка раёна Сяргея Абіралы ў малой зале райвыканкама.

На прыём да дэпутата запісалася двое грамадзян – з Докшыц і Бягомля.

Жыхарку райцэнтра хвалюе пытанне наследавання часткі жылога дома. Муж у жанчыны памёр, падчарыца таксама, а завяшчання складзена не было. Анатолій Віктаравіч шчыра паспачуваў жыццёвым перыпетыям жанчыны, аднак патлумачыў, што законныя варыянты выхаду нават з самай складанай сітуацыі заўсёды ёсць. У курсе справы і натарыус Антаніна Нехай, якая дала свае кампетэнтныя тлумачэнні. У выніку дакшычанцы прапанавалі два шляхі вырашэння пытання, адзначыўшы, што ў абодвух выпадках патрабуецца пэўны час. Выбар выйсця – за заяўніцай.

photo_2025-07-21_12-32-04

На жаль, так і не ўдалося акрэсліць жыхару Бягомля, які на прыёмах грамадзян вельмі часты госць, сутнасць пытання гэтым разам. Хаця, як адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, многія прапановы грамадзяніна ўладай былі прыняты да ўвагі, напрыклад, па асфальтаванні дзвюх вуліц у Бягомлі, якое, дарэчы, пачалося. Дык вось, што тычыцца цяперашняга пытання па прадастаўленні і адбіранні зямельнага ўчастка, яно падаецца беспадстаўным. А рыторыка заяўніка нагадвае тую, калі на прынцып ідуць з мэтай не праўду даказаць, а сваю правату любым чынам.

Напрыканцы прыёма Анатолій Сіўко адзначыў, што за кожным зваротам грамадзян канкрэтная жыццёвая гісторыя і часам нават крутыя павароты чалавечага лёсу. Вядома, хочацца дапамагчы ўсім, але ж дзейнічаць трэба толькі ў адпаведнасці з літарай закона. Тым не менш выйсце ёсць з любой сітуацыі. Законнае выйсце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *