Брендовый праздник «Сырный разгуляй» в Ситцах собрал жителей и гостей края

Пераможцы конкурск "Сырны ласунак - душы пачастунак" - установы культуры Крыпульскага сельсавета.

Пераможцы конкурсу «Сырны ласунак — душы пачастунак» — установы культуры Крыпульскага сельсавета.

У нядзелю Сітцы гулі на ўсю акругу: там ладзілася брэндавае свята “Сырны разгуляй”.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч:
– Выдатна, калі людзей аб’ядноўвае агульная добрая справа. Дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве і ўкладу многіх неабыякавых людзей атрымалася такая цудоўная дзіцячая пляцоўка, якая, у першую чаргу, патрэбна жыхарам аграгарадка. Няхай ваша аб’яднанне дзейнічае і надалей, а тое, што вы пабудавалі, жыве і прырастае новымі аб’ектамі. Беражыце гэта месца, утрымлівайце ў парадку і чысціні – і яно стане самым любімым у сітцаўчан і гасцей аграгарадка.

IMG_9280 IMG_9356 IMG_9347 IMG_9343

Распачалося яно з урачыстага адкрыцця дзіцячай гульнёвай пляцоўкі ў межах праекта грамадзянскай ініцыятывы “Тут пачынаецца Радзіма”, прысвечанай Году добраўпарадкавання.

Шмат цёплых слоў адрасавала ў адрас тых, хто далучыўся да рэалізацыі добрай справы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і ўручыла Падзяку Сітцаўскага выканаўчага камітэта ўраджэнцу в. Лісавічы Багуславу Вайцяховічу.

– Гэта не першы ўклад Багуслава Баляслававіча ў добраўпарадкаванне Сітцаў, – заўважыла старшыня Сітцаўскага сельскага Савета дэпутатаў Наталля Каляда. – Нягледзячы на тое, што жыве і працуе ў Мінску, ён актыўна падтрымлівае сваю малую радзіму і землякоў. Напрыклад, паклонны крыж у цэнтры аграгарадка – гэта таксама справа яго рук. На дадзены момант разам працуем над адкрыццём дабрачыннага фонду “Сітцы – парк”, дзякуючы якому спадзяёмся адрадзіць, хаця б часткова, нашу мясцовую славутасць – сядзібу Дамейкаў.

За актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта грамадзянскай ініцыятывы падзякамі адзначаны таксама Алег Янковіч, Сяргей Гамановіч, Васілій Норавіч, Віктар Каляда і Аляксандр Грыбовіч.

Шумна і мнагалюдна было на плошчы каля мясцовага СДК, куды пасля адкрыцця пляцоўкі рушылі сітцаўчане і госці аграгарадка ўрачыстым шэсцем. Тут па традыцыі ладзіўся мясцовы фестываль “Сырны разгуляй”. Пачаставацца сырамі розных відаў, формаў і смаку запрашалі работнікі з усіх устаноў культуры раёна, якія ўдзельнічалі ў конкурсе “Сырны ласунак – душы пачастунак”, а таксама прадстаўнікі арганізацый сельсавета. Галоўны сімвал фестывалю ахвотна набываўся ў “Сырнай лаўцы” славутых сітцаўскіх сыравараў – сям’і Курэц.

Па традыцыі на сырным фестывалі былі адзначаны сем’і, панадворкі якіх вылучаюцца сваёй дагледжанасцю і прыгажосцю. Сёлета дамамі ўзорнага парадку сталі сядзібы Івана і Галіны Вахавічаў, Уладзіміра і Раісы Альхімёнкаў, Людмілы Паульскай, Анатолія і Таццяны Норавічаў, а таксама Юрыя і Ірыны Норавічаў. Самымі працавітымі названы Аляксандр і Іна Паульскія, якія ўтрымліваюць у асабістай гаспадарцы сем кароў. Музычныя падарункі прагучалі для доўгажыхаркі Леакадзіі Шамовіч і самай маленькай сітцаўчанкі Уладзіславы Сушко.

У конкурсе-дэгустацыі “Лепшы сыр” перамагла бібліятэкар Сітцаўскай сельскай бібліятэкі Алена Карповіч. У раённым конкурсе “Сырны ласунак – душы пачастунак” першае месца атрымалі ўстановы культуры Крыпульскага сельсавета, другое – ДП “АграСітцы”, трэцяе – калектыў Сітцаўскай СШ.

Завяршылася свята канцэртам вакальнага калектыву “Ушачаначка”.

IMG_9366 IMG_9407 IMG_9395 IMG_9387 IMG_9384 IMG_9367

IMG_9429 IMG_9463 IMG_9462 IMG_9452 IMG_9447 IMG_9443 IMG_9440 IMG_9437 IMG_9430

IMG_9470 IMG_9507 IMG_9500 IMG_9496 IMG_9494 IMG_9492 IMG_9491 IMG_9480 IMG_9479

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *