Учащиеся докшицких школ успешно выступили на национальном этапе Scratch-олимпиады

photo_2025-07-15_16-с

Іван Бальчэўскі, Максім Кулакоўскі і Андрэй Медзвядзькоў.

Юныя праграмісты докшыцкіх школ удала выступілі на нацыянальным этапе Міжнароднай алімпіяды па крэатыўным праграмаванні Scratch Olympiad-2025. Генеральным партнёрам мерапрыемства пяты год з’яўляецца кампанія beCloud.

Першае месца ў намінацыі “Знайкі” атрымаў вучань СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч Максім Кулакоўскі, які на конкурс прадставіў адукацыйны праект – віктарыну “Край мой, Беларусь!”. Работа дапамагае замацаваць веды аб падзеях і фактах гісторыі Беларусі, а таксама спрыяе развіццю логікі і ўвагі.

У намінацыі “Мая кніга” ўдзельнікі стваралі інтэрактыўныя кнігі з выкарыстаннем Scratch. Тут на другім месцы аказаўся вучань гэтай жа школы Іван Бальчэўскі. Яго анімацыйны праект “Юны герой” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і расказвае менавіта пра піянера-героя Марата Казея.

Сярод удзельнікаў алімпіяды таксама вучань СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Андрэй Медзвядзькоў, які ў намінацыі “STREAM-проект” прадставіў праграму для кантролю паслядоўнасці дзеянняў падчас выканання планавых работ на патэнцыйна небяспечных аб’ектах газавай гаспадаркі.

Удалы ўдзел вучняў – гэта, безумоўна, вялікі ўклад у навучанне настаўнікаў Людмілы Лукашэвіч і Анатолія Стадольніка.

Канкурсантамі беларускага этапа змаглі стаць навучэнцы школ, якія дасягнулі сямігадовага ўзросту, а таксама студэнты ВНУ і выкладчыкі з кожнага, нават аддаленага ад сталіцы, кутка Беларусі. Усяго было прадстаўлена 359 праектаў, з якіх для ўдзелу ў конкурсе было дапушчана 317. У выніковым пратаколе беларускага тура – 44 пераможцы і прызёры.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *