Тренажерный зал ФСК «Урожай» в Докшицах посещает почти три тысячи человек каждый месяц

Браты Зайцавы падстрахоўваюць адзін другога на жыме штангі.

Браты Зайцавы падстрахоўваюць адзін другога на жыме штангі.

Сярод паслуг, якія прапаноўвае сваім наведвальнікам ФСК “Ураджай”, вялікай папулярнасцю карыстаецца трэнажорная зала. Так, за месяц яе звычайна наведваюць каля трох тысяч чалавек. 

Не так даўно адбылося некаторае абнаўленне “трэнажоркі”: з’явілася спецыяльнае падлогавае пакрыццё, набыта бегавая дарожка, грыфы і бліны для штангі.

– На ўсё затрачана каля 11 тысяч беларускіх рублёў, – паведаміла дырэктар установы Алена Грыгор’ева. – Грошы пазабюджэтныя. У бліжэйшы час мадэрнізацыю будзем працягваць. Аматары “пацягаць” жалеза ўжо ацанілі новую спартыўную гумовую падлогу. Гэта асаблівы від матэрыялу, які падчас трэніроўкі дапамагае спраўляцца з нагрузкамі і прадухіляць траўміраванне.

Сярод пастаянных наведвальнікаў трэнажорнай залы – Вячаслаў і Уладзіслаў Зайцавы.

– Цяжкай атлетыкай захапіўся дзесьці год таму, – кажа Улад. – Ходзім разам з братам. Ён вучыцца на ваенна-тэхнічным факультэце, дзе патрэбна добрыя фізічная падрыхтоўка. У трэніроўках галоўнае – паслядоўнасць. Каб трымаць сябе ў належнай форме, трэба наведваць трэнажорную залу хаця б раз на тыдзень. Тым, хто прыходзіць сюды ўпершыню, ва ўсім разабрацца дапамагае інструктар.

Таксама ў трэнажорнай зале ФСК “Ураджай” можна пакарыстацца вела-, эліптычным, вяслярным трэнажорамі, а таксама прыстасаваннямі для работы над прэсам, біцэпсам і мышцамі ног.

Для наведвання трэнажоркі можна набыць абанемент, кошт якога для дарослых і дзяцей розны. Дзейнічаюць зніжкі для пенсіянераў. Акрамя таго, людзі з абмежаванымі магчымасцямі і навучэнцы, якія знаходзяцца на розных відах уліку і ў “групе рызыкі”, могуць наведваць трэнажорную залу, групы па спартыўных інтарэсах, а таксама карыстацца паслугамі пракату спартыўнага інвентару і абсталявання бясплатна.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *