В агрогородке Барсуки прошел брендовый праздник “Нам без бульбачкі, сябры, ні туды і ні сюды”.
Площадка возле сельского Дома культуры была украшена композициями из картофеля, тыквы и других овощей. Здесь же работала районная выставка-конкурс “Бульбяны карагод”, на которой можно было увидеть разнообразные блюда, приготовленные из другого хлеба, и угоститься ими.
Барсуковцев на празднике приветствовала председатель районного Совета депутатов Валентина Рандаревич.
– Для нас, беларусаў, асноўнай гароднінай з’яўляецца бульба, і сёлета яе ўраджай добры, – сказала Валянціна Юр’еўна. – Сімвалічна, што свята праходзіць менавіта ў Барсуках, у цэнтры сельгаспрадпрыемства. Дзякуй усім арганізацыям, якія прынялі ўдзел у конкурсе страў і ў чарговы раз паказалі, наколькі разнастайная наша беларуская кухня і бязмежная фантазія гаспадынь. Жадаю багатага ўраджаю, дабрабыту і шчасця ў кожным доме.
У межах свята былі падведзены вынікі выставы-конкурсу “Бульбяны карагод”. Заслужаныя ўзнагароды яго пераможцам і ўдзельнікам уручыў старшыня Докшыцкага сельскага Савета дэпутатаў Анатолій Сценнік. Дыпломы атрымалі жыхарка аг. Барсукі Марыя Аляхновіч, крулеўшчынскія Цэнтр культуры і вольнага часу і сельская бібліятэка, Барсукоўскія СДК і бібліятэка, Параф’янаўская сельская бібліятэка, Парплішчанскі і Сітцаўскі СДК.
Дыплома за трэцяе месца ўдастоена Докшыцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, за другое – Крыпульскі, Бярозаўскі сельскія клубы-бібліятэкі і Гняздзілаўскі СДК. У пераможцы выйшаў калектыў Барсукоўскай базавай школы.
Для паўнаты святочнага настрою гасцей мерапрыемства сваімі спевамі парадаваў народны вакальны ансамбль “Землякі” Параф’янаўскага СДК.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.