В библиотечных учреждениях Докшицкого района прошли праздничные мероприятия по случаю Дня матери и Дня отца

Бягомльская гарпасялковая бібліятэка

Бягомльская гарпасялковая бібліятэка

С 14 по 21 октября в республике проходила Неделя родительской любви, в течение которой в библиотечных учреждениях района проводились праздничные мероприятия по случаю Дня матери и Дня отца. Их главная цель — напомнить о необходимости сохранения семейных ценностей и традиций, подчеркнуть важность любви и уважения к своим близким.

На працягу ўсяго тыдня, які праходзіў пад дэвізам “Шчасце быць побач”, у Докшыцкай дзіцячай бібліятэцы праходзіла акцыя “Павіншуем бацькоў разам”. Дзеці мелі магчымасць выказаць самым родным людзям удзячнасць і любоў на паштоўках.

У гэты ж час у бібліятэцы сумесна з чытачамі была аформлена святочная выстава “Любімыя кнігі нашых бацькоў”. Наведвальнікі маглі пагартаць старонкі твораў Жуля Верна, Мікалая Носава, Аляксандра Грына і многіх іншых.

Нядзельная школа прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы і дзіцячая бібліятэка арганізавалі духоўную сустрэчу “Под чистым незримым Покровом”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з духоўным падтэкстам праваслаўнага свята, пачулі народныя прыкметы, звязаныя з ім, абмеркавалі, чаму менавіта ў гэты дзень мы адзначаем Дзень маці, успомнілі гісторыю Свята-Пакроўскага храма. Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава духоўнай літаратуры “Пакроўскія сустрэчы”.

Крулеўшчынская сельская бібліятэка

Крулеўшчынская сельская бібліятэка

Цёплая і душэўная атмасфера панавала ў цэнтральнай раённай бібліятэцы на свяце “Немеркнущий свет родительской любви”. Дарослыя і дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, з традыцыямі яго святкавання ў культурах іншых народаў. Асаблівую цікавасць выклікаў творчы конкурс, падчас якога ўдзельнікі стваралі эмблему сваёй сям’і. У літаратурную гасцёўню “Семья в жизни и творчестве русских писателей” былі запрошаны дзесяцікласнікі СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога. Для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН бібліятэкары арганізавалі майстэрню падарункаў “Для самых родных и близких”.

Супрацоўнікамі Бягомльскай гарпасялковай бібліятэкі імя П. Панчанкі для ўдзельнікаў выязнога клуба “Настальгія” аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН быў падрыхтаваны квіз “Сям’я ў літаратуры”. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Мама – гэта цэлы свет!”. На маляўнічым стэндзе кожны наведвальнік бібліятэкі мог пакінуць цёплыя словы пажаданняў, далучыўшыся да акцыі “Сям’я ад А да Я”. Таксама тут ладзіліся творчая майстэрня “Маме з любоўю” і майстар-клас “Паштоўка для таты”.

Творчыя сем’і Крулеўшчынскай сельскай бібліятэкі былі запрошаны на мерапрыемства “Мама и я – вместе творческая семья”. У дзень дабрыні і павагі “Всему начало – родительский дом” у бібліятэцы сабраліся ўдзельнікі клуба “Мудрасць”. Гучалі словы віншаванняў і ўдзячнасці ў адрас маці, музычныя і паэтычныя нумары. Госці з радасцю спявалі песні, удзельнічалі ў розных конкурсах.

Весела, цёпла і душэўна было падчас літаратурна-музычнай праграмы “Мама – главное слово в судьбе” ў Глінскай сельскай бібліятэцы-клубе і на вечарыне “Спасибо тебе, родная” ў Гарадзішчанскай сельскай бібліятэцы-клубе.

У Янкаўскай сельскай бібліятэцы была праведзена гадзіна дабрыні “Ты одна такая – любимая и родная!” Дзеці на пялёстках рамонкаў пісалі пажаданні сваім матулям, рыхтавалі паштоўкі-аплікацыі ім у падарунак, актыўна ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, спявалі песні, чыталі вершы.

Юныя чытачы сталі ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў, як гадзіна краязнаўства “Помни род свой и песню” (Парплішчанская сельская бібліятэка), пазнавальная гульня “Разумнікі і разумніцы” (Прудніцкая сельская бібліятэка), пазнавальна-гульнёвая праграма “Чтоб у всех была семья” (Валкалацкая сельская бібліятэка), пазнавальная гадзіна “Мама – галоўнае слова” (Бярозкаўская сельская бібліятэка-клуб).

Шэраг мерапрыемстваў быў прымеркаваны да Дня бацькі: гадзіна зносін “Всё о маме и папе” (Сітцаўская сельская бібліятэка), гульня-віктарына “Ты для меня пример во всём” (Янкаўская сельская бібліятэка), вусны часопіс “День отца. История празднования” (Валкалацкая сельская бібліятэка), конкурс малюнкаў “Мой тата самы лепшы” (Гняздзілаўская сельская бібліятэка).

Бібліятэкары з Сітцаў сумесна з клубнымі работнікамі правялі свята “Мой ангел – мама”, Парплішчанскія бібліятэка і клуб падрыхтавалі літаратурна-музычную гасцёўню “Когда вы рядом, жизнь светлей”, Гняздзілаўскія – віншавальную праграму “За всё тебя благодарю”, Барсукоўскія – літаратурна-музычную кампазіцыю “Мама – первое слово моё”. У Параф’янаўскай сельскай бібліятэцы на працягу тыдня дзейнічала выстава-віншаванне “Семья – любви неиссякаемой родник”.

В. ШАУРА,
метадыст аддзела
бібліятэчнага маркетынгу,
сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *