В экономическом развитии КУСХП «АгроСитцы» наметился положительный сдвиг

Аператар па вырошчванні маладняку МТФ “Сітцы” Алена Майсіевіч са сваімі гадаванцамі.

Аператар па вырошчванні маладняку МТФ “Сітцы” Алена Майсіевіч са сваімі гадаванцамі.

За последние годы в экономическом развитии КУСХП «АгроСитцы» наметился положительный сдвиг – как в растениеводстве и в животноводстве, так и в благоустройстве.

Хозяйство вошло в число лучших в районе по урожайности зерновых, на областных «Дожинках» сельхозпредприятие отмечалось как одно из победителей в номинации «Среди сельскохозяйственных организаций» за благоустройство машинных дворов, животноводческих ферм и комплексов. Самый высокий прирост валового производства молока на сегодняшний день – 132 % к уровню прошлого года — наряду с ОАО «Бегомльское» также у ситцевчан.

Бясспрэчна, па вытворчых паказчыках “АграСітцам” да “Бягомльскага” далёка, але хтосьці з мудрых сказаў: у жыцці не трэба імкнуцца стаць лепшым за кагосьці – проста трэба ўвесь час паляпшаць сябе. Менавіта такую задачу ў якасці першачарговай і паставілі для сябе работнікі гаспадаркі.

– Адно з вострых пытанняў у гаспадарцы на сённяшні дзень – арганізацыя належнага ўтрымання жывёлы, – гаворыць намеснік дырэктара Надзея Голікава. – Малочнатаварнага комплексу ў нас няма, усе фермы пабудаваны ў 70-ыя гады мінулага стагоддзя і ў ідэале патрабуюць замены, а ў рэальнасці – абавязковай рэканструкцыі. На гэта і кідаем усе магчымыя сілы, выдзяляем магчымыя сродкі. Інвестараў не маем, таму, памятаючы, што выратаванне тапельца справа рук яго самога, спадзяёмся толькі на ўласныя прадуманыя рашэнні і ўласна заробленыя грошы. Не сямімільнымі крокамі, канешне, рухаемся, але і не стаім на месцы.

Сярод малочнатаварных ферм у “АграСітцах”, калі так можна выказацца, флагманам з’яўляецца ферма “Сітцы”, што знаходзіцца на тэрыторыі цэнтра гаспадаркі. Калі стан спраў на ёй характарызаваць лічбамі, то найперш трэба адзначыць, што летась за дзевяць месяцаў валавы надой ад каровы складаў 191 тону малака, сёлета за той жа перыяд – 279 тон, а гэта ні многа ні мала 146 працэнтаў. Безумоўна, 7,2 кілаграма малака ад каровы за дзень пры агульнай па гаспадарцы лічбе 5,8 кілаграма, зараз, калі каровы толькі перайшлі з пашавага ўтрымання на стойлавае, не верх памкненняў, але гэта калі не ведаць, што шмат гадоў стабільным паказчыкам надояў дадзенага перыяду былі 3-4 кілаграмы. Сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні маладняку на ферме зусім ужо салідныя – 780 грамаў. Цяляты харчуюцца сенам, атрымліваюць дабаўкі КР-1 і КР-2 і п’юць пастэрызаванае малако – пастэрызатар для фермы набылі летась.

Задаволены набыццём пастэрызатара брыгадзір Віктар Каляда.

Задаволены набыццём пастэрызатара брыгадзір Віктар Каляда.

– Дастатковая колькасць кармоў і кармавых дабавак, сумленныя адносіны да працы ўсіх работнікаў калектыву нашай фермы і, канешне ж, праведзеная тут сёлета рэканструкцыя, – такія складальнікі поспеху называе брыгадзір Віктар Каляда. – У ліпені паставілі цялят у памяшканне былога свінарніка, рэканструкцыя якога была пачата шмат гадоў таму і не завершана. З пачатку года ўзяліся за гэту справу гаспадарчым спосабам – працавала наша будаўнічая брыгада, далучалі наёмных работнікаў. Зрабілі выгульныя пляцоўкі, дыхтоўныя вокны і дзверы, загарадкі, адрамантавалі і прывялі ў належны выгляд бытавыя памяшканні. Цяляты зараз утрымліваюцца не на голай бетоннай падлозе, а на чыстай глыбокай падсцілцы.

Віктар Ноевіч адзначае, што – чалавечы фактар ніхто не адмяняў! – сярод усяго калектыву, не ў крыўду іншым, хацеў бы вылучыць цялятніцу Алену Майсіевіч, жывёлавода Аляксандра Сіляўскага і аператара машыннага даення Алену Аліноўскую. Сапраўды, вялікая заслуга ў тым, што захаванасць пагалоўя на ўзроўні, цяляты здаровыя і добра прыбываюць у вазе, аператара па вырошчванні Алены Майсіевіч, якая без выхадных адна або з дапамогай сына Аляксея даглядае 177 галоў пярэстых пушысцікаў.

– Алена Эдуардаўна прыйшла да нас нядаўна, года паўтара таму, і за такі вось кароткі тэрмін заваявала сваёй працавітасцю і гіперадказнасцю ўсеагульную павагу, – так характарызуе руплівіцу Надзея Голікава. – Ну а вынікі яе працы бачныя, што называецца, няўзброеным вокам, не кажучы ўжо пра статыстыку.

Заглянулі яшчэ ў адно памяшканне фермы, дзе рэканструкцыя вядзецца зараз. Яе завяршэнне плануецца да канца года, а гэта значыць, што яшчэ адной партыі малечы жыць у камфортных умовах. Намеснік дырэктара адзначае, што падчас рэспубліканскага суботніка наводзіць парадак у гэтым памяшканні, правесці афарбоўку дапамагалі работнікі сацыяльнай сферы сельсавета – здавалася б, некалькі гадзін працы, а ўнёсак добры ёсць.

Калі гаварыць пра добраўпарадкаванне тэрыторыі фермы, то і абкошванне на ёй своечасова вядзецца, і памяшканні пабелены, і кветкі з вясны былі пасаджаны і даглядаліся. Фасад кароўніка ўпрыгожаны яркай шыльдай і плакатамі – гэта пастараўся мастак Сяргей Гамановіч. Безумоўна, ёсць яшчэ над чым працаваць, але верыцца, што станоўчыя пераўтварэнні на МТФ “Сітцы” будуць працягвацца.

ЕН 1386

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *