Ответственность перед пожилыми родителями: заботиться, потому что любишь

scale_1200 (

Адказнасць дарослых дзяцей за старэючых бацькоў – тэма складаная і эмацыянальна нагружаная.

Аднойчы мама перастае гаварыць: “Я сама”. Не таму, што стала зусім слабай, а таму, што гады, хваробы і стомленасць непрыкметна мяняюць звыклы распарадак жыцця. Тата, які яшчэ нядаўна ўсе пытанні вырашаў самастойна, просіць адвезці яго да ўрача. Тое, што раней было простым, становіцца больш складаным: даехаць у паліклініку, купіць прадукты, разабрацца з дакументамі, часам проста выйсці з дома. А дарослыя дзеці тым часам жывуць сваім жыццём – працуюць, расцяць сваіх дзяцей, вырашаюць свае праблемы і ўсё часцей адкладваюць званок бацькам ці візіт да іх на пасля. Аднак менавіта ў такі час неабходна памятаць: пажылым бацькам сапраўды патрэбная наша ўвага – не таму, што яны сталі бездапаможнымі, а таму, што з узростам падтрымка блізкіх становіцца асабліва каштоўнай.

Калісьці бацькі былі побач з намі, калі мы хварэлі, чагосьці баяліся, у нечым сумняваліся, хваляваліся, не ўмелі, не спраўляліся. Яны чакалі нас са школы, трымалі за руку і верылі ў нас раней, чым мы вучыліся верыць у сябе. Час мяняе абставіны, і вось падтрымка патрэбна ўжо ім. Толькі клопат пра бацькоў не павінен ператварацца ў рахунак: “Яны мяне вырасцілі – я ім вінаваты”. Пачуццё доўгу можа прымусіць прыехаць, любоў жа выклікае жаданне прыехаць. Бацькам важна гаварыць пра свае патрэбы прама, адкрыта, без пачуцця вінаватасці ці, наадварот, без папрокаў, а дарослым дзецям – не чакаць, пакуль просьбы родных людзей ператворацца ў адчай. Часта клопат не патрабуе шматлікіх намаганняў – гэта зайсці ў аптэку, купіць і занесці прадукты, дапамагчы прыбрацца ў доме, проста пабыць побач ці патэлефанаваць: “Як ты, мама? Не стамілася? Тата, як настрой, што новага?”

Адказнасць перад пажылымі бацькамі – не доўг, які вяртаецца колькасцю званкоў, візітаў ці сумай выдаткаваных грошай. Гэта жаданне быць побач, калі родным людзям неабходны падтрымка ці дапамога. У старасці чалавеку важна не толькі іх атрымліваць, але і адчуваць: ён па-ранейшаму дарагі, любімы, патрэбны і не адзін. Магчыма, менавіта гэта і ёсць галоўнае, чаму бацькі могуць навучыць сваіх дзяцей, – не ператвараць клопат у доўг, а клапаціцца таму, што любіш.

Л. ЧУРКО,
псіхолаг ТЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *