Собранные налоги — маркер развития экономики. Сотрудники управления по работе с плательщиками по Докшицкому району встречают профессиональный праздник

IMG_4975

Кожны год у другую нядзелю ліпеня супрацоўнікі падатковых органаў адзначаюць сваё прафесійнае свята, а сёлета – яшчэ і 35-годдзе з дня свайго заснавання.

За гэты прамежак часу падатковая сістэма прайшла паэтапнае рэфармаванне. Але яе галоўная задача не змянялася ніколі. Служба і сёння стаіць на абароне бюджэту краіны. За сабраныя падаткі, якія папаўняюць дзяржаўную казну, мы маем магчымасць вучыцца, атрымліваць медыцынскую і іншыя віды дапамог, гарантаваныя выплаты, сацыяльныя льготы.

Супрацоўнікі ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Докшыцкім раёне інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкім раёне забяспечваюць выкананне асноўных даходных крыніц раённага бюджэту.

– За першае паўгоддзе 2025 года ад плацельшчыкаў у раённы бюджэт паступіла 19,5 мільёна рублёў, – гаворыць кіраўнік арганізацыі Святлана Малашонак. – Станоўчыя вынікі работы сталі магчымымі дзякуючы штодзённай напружанай рабоце супрацоўнікаў упраўлення. Наш калектыў – пяць кваліфікаваных спецыялістаў, якія вылучаюцца добрасумленнасцю і прафесіяналізмам. Гэта пацвярджаюць узнагароды, якімі сёлета работнікі ўпраўлення адзначаны ў Віцебску напярэдадні свята.

– Вы робіце вялікую работу, і сабраныя вамі падаткі – адзін з асноўных маркераў развіцця эканомікі вобласці і краіны, – гаварыў на ўрачыстасці старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Вы робіце гэта максімальна прафесійна, бераце на ўзбраенне самыя перадавыя тэхналогіі і прыёмы. Дзякуй вам за працу.

Падзяка Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Андрэю Курдзеку. Акрамя таго, яго імя занесена на Дошку гонару інспекцыі па Глыбоцкім раёне. Падзяку начальніка інспекцыі па Віцебскай вобласці атрымала Вікторыя Ляўко. Ганаровай граматай інспекцыі па Віцебскай вобласці ўзнагароджана і сама начальнік упраўлення Святлана Малашонак, стаж якой у сістэме больш за трыццаць гадоў. Значны ўклад у агульны вынік работы ўнеслі таксама Анастасія Літвінчук і Алена Жусель-Бяльковіч.

– Кожны з нас атрымліваў веды і вопыт пад чулым кіраўніцтвам ветэранаў. Віншую былых і сённяшніх калег з прафесійным святам, жадаю міру і дабрабыту, здароўя і шчасця. Хай вам заўсёды спадарожнічае поспех, – пажадала Святлана Мікалаеўна.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *