В трудовых коллективах Докшицкого района прошел единый день информирования

заместитель председателя райисполкома Марина Климович с коллективом ЦРБ;

Заместитель председателя райисполкома Марина Климович встретилась с коллективом ЦРБ

“Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні” – так гучала тэма чарговага адзінага дня інфармавання, які прайшоў у працоўных калектывах раёна.

У арганізацыях і на прадпрыемствах выступілі прадстаўнікі раённай улады. Падчас сустрэч размова ішла пра ўмацаванне незалежнасці краіны, захаванне гістарычнай памяці і дасягненні ў розных галінах. Удзельнікі азнаёміліся з найбольш вядомымі нацыянальнымі брэндамі ў машынабудаванні, харчовай і лёгкай прамысловасці, набыткамі ў ІТ-сферы, мікраэлектроніцы, касмічнай, атамнай і біятэхналагічнай сферах.

photo_2025-07-24_18-54-37 (3)

А чырвонай ніткай праходзіла думка, што найвялікшымі каштоўнасцямі Беларусі з’яўляюцца грамадзянскі мір і згода, непрыманне любых форм дыскрымінацыі і варожасці на рэлігійнай, этнічнай глебе.

У абмеркаванні актуальных пытанняў у РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» прыняў удзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала. Ён адзначыў, што наша краіна прайшла складаны шлях ад аднаўлення ў пасляваенныя гады да ўкаранення складаных сучасных тэхналогій у розныя сферы дзейнасці.

В обсуждении актуальных вопросов принял участие председатель Докшицкого райисполкома Сергей Абирало.

В обсуждении актуальных вопросов принял участие председатель Докшицкого райисполкома Сергей Абирало.

Сяргей Уладзіміравіч таксама праінфармаваў камунальнікаў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Так, за шэсць месяцаў 2025 г. прамысловыя прадпрыемствы вырабілі прадукцыі ў фактычных цэнах з улікам давальніцкай сыравіны на суму амаль 20,9 млн рублёў, тэмп росту да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года склаў 109,1 працэнта.

В обсуждении актуальных вопросов принял участие председатель Докшицкого райисполкома Сергей Абирало.

В обсуждении актуальных вопросов принял участие председатель Докшицкого райисполкома Сергей Абирало.

Асноўную прыбаўку забяспечыла менавіта РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» – на 865 тыс. рублёў. Сельскагаспадарчыя арганізацыі за гэты час вырабілі валавой прадукцыі ў супастаўных умовах на 30,4 млн рублёў, тэмп росту – 101 працэнт. За студзень – май б.г. арганізацыі раёна зарабілі амаль 74,4 млн рублёў выручкі ад рэалізацыі, што на 9,7 млн рублёў больш у параўнанні з адпаведным перыядам 2024 г.

У той жа час кіраўнік раёна падкрэсліў, што галоўнае сёння – не спыняцца і знаходзіць кропкі росту для далейшага развіцця.

photo_2025-07-23_14-48-11 photo_2025-07-23_14-48-11 (2) photo_2025-07-23_14-48-11 (3)

photo_2025-07-22_10-23-03 photo_2025-07-23_14-51-06 (2) photo_2025-07-23_14-51-06 photo_2025-07-24_18-54-37 (2) photo_2025-07-24_18-54-37

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *