Скоро в школу. Можно ли в Докшицах приобрести всё необходимое?

IMG_7150 с

Да пачатку заняткаў у навучальных установах застаецца менш за месяц. І калі самі дзеці імкнуцца напоўніцу выкарыстаць гэты час для адпачынку, то ў бацькоў наступае што ні ёсць гарачая пара – зборы ў школу. Асноўныя пункты ў спісе – адзенне, абутак і канцылярскія прылады. Высвятляем, ці можна ў Докшыцах набыць неабходныя рэчы для школьнікаў.

Колькі гадоў назад пятнічны рынак у райцэнтры быў папулярным месцам для набыцця рознага тавару. Зараз гэты гандаль крыху страціў свае пазіцыі, але ён існуе і мае сваіх прыхільнікаў. Што датычыцца школьнага асартыменту, то ў мінулую пятніцу ён быў прадстаўлены не вельмі шырока. Магчыма, у наступныя разы, бліжэй да верасня, прапаноў будзе больш.

Пакуль што некаторы ажыятаж назіраўся ў палатках з канцылярыяй, друкаванымі дапаможнікамі. Дарэчы, дзённікі прапаноўваліся ў цвёрдай вокладцы, а гэта, праверана, больш практычны варыянт галоўнага дакумента школьніка. Таксама ў некалькіх гандлёвых кропках можна было знайсці рукзак.

IMG_7161

IMG_7156

Увогуле, канцылярскія прылады ў райцэнтры набыць магчыма. Калі не на рынку, то ў краме філіяла аблспажыўтаварыства, ці ў спецыялізаванай прыватнай краме, ці ў асобных аддзелах буйных сеткавых магазінаў неабходны мінімум у наяўнасці.

Не вельмі проста ўсё складваецца з адзеннем і абуткам для школьнікаў. Гандляры на рынку прапаноўвалі блузкі, сарафаны, спадніцы для дзяўчынак малодшых і сярэдніх класаў, кашулі, штаны для хлопчыкаў такога ж узросту. На прылаўках стаяў абутак у асноўным для заняткаў спортам, і толькі ў адной кропцы знайшлі класічныя туфлі, якія дапоўнілі б касцюм дзелавога стылю.

Нядрэнны школьны хлапчукоўскі асартымент прадстаўлены ў так званых “усходніх” крамах. Штаны, джэмперы, кашулі, “падманкі”, спартыўныя касцюмы вывешаны ў адным радзе, і знайсці іх даволі лёгка. Штосьці можна падабраць і з абутку: на фізкультуру, напрыклад.

photo_2025-08-06_15-50-20 (2) photo_2025-08-06_15-50-20

Апрануць першакласнікаў, ды і ўвогуле, дадаць у гардэроб школьніка абноўкі можна ў краме дзіцячага адзення ў цэнтры горада. Блузкі, сукенкі, спадніцы, штаны, кашулі, жакеты, камізэлькі для дзяўчынак і хлопчыкаў.

У краме “Прамтавары” філіяла аблспажыўтаварыства паступленне тавараў школьнага асартыменту чакаецца дзесьці ў сярэдзіне жніўня. Асаблівасці лагістыкі не дазваляюць ажыццявіць яго раней. Што ж, бацькі, якія загадзя збіраюць дзяцей у школу і не адкладваюць гэта пытанне на потым, чакаць не будуць.

Як альтэрнатыва стацыянарным гандлёвым кропкам, вялікую папулярнасць у дакшычан займелі маркетплейсы, дзе можна знайсці менавіта тое, што патрэбна, на любы густ і кашалёк. Недахоп такога роду гандлю – нельга ўбачыць рэальную рэч у працэсе выбару, што не зусім зручна ў выпадку з адзеннем і абуткам.

Якія высновы можна зрабіць? Набыццё школьных прылад у нашым горадзе вялікай праблемы не выклікае. Большыя цяжкасці ўзнікаюць з выбарам адзення і асабліва абутку. А ў сувязі з адсутнасцю прапаноў пакупнікі вымушаны шукаць розныя магчымасці, каб сабраць дзяцей у школу. Асабліва вучняў сярэдніх і старшых класаў.

IMG_7158 IMG_7163

Наталля ВАСЬКО.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *