Мероприятие, посвященное открытию модернизированного водопровода прошло в деревне Ветера Докшицкого района

На ўрачыстым адкрыцці мадэрнізаванага водаправода.

На ўрачыстым адкрыцці мадэрнізаванага водаправода.

У вёсцы Вецяра на аднайменнай сядзібе сабраліся вяскоўцы, каб прыняць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мадэрнізаванага водаправода.

Гэтай падзеі яны чакалі з нецярпеннем. З просьбамі звярталіся і да дэпутатаў падчас прыёмаў, і да мясцовай улады. Нарэшце чаканае ажыццявілася, у тым ліку дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва філіяла “Віцебскводаканал”.

Павіншаваць сяльчан прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Падсвільскай выбарчай акрузе № 24, у склад якой уваходзіць Тумілавіцкі сельсавет, дырэктар УП “Інстытут Віцебскграмадзянпраект” Віктар Міраш, дырэктар філіяла “Докшыцыводаканал” Андрэй Шнітко.

photo_2025-07-28_17-08-08 (3)

– Будаўніцтва гэтага аб’екта на сёлетні год не было запланавана, але планы змяніліся, і на радасць жыхароў Вецяры літаральна за тры месяцы работнікі філіяла “Докшыцыводаканал” пабудавалі водаправод, – сказаў кіраўнік раёна. – Увогуле, газ, электраэнергія і вада – гэта тыя тры кіты, на якіх трымаюцца і развіваюцца населеныя пункты. Вецяра не цэнтральная вёска ў сельсавеце, але галоўнае, што яна мае перспектывы, у яе ёсць будучыня. Таму, магчыма, ужо ў наступным годзе там будзе зроблена і дарога.

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Віктар Міраш адзначыў, што праца вяскоўцаў цяжкая, таму так важна ствараць для іх камфортныя ўмовы для жыцця. Для гэтага ёсць усё: дапамога і падтрымка раённай улады, рэсурсы эксплуатуемых арганізацый.

photo_2025-07-28_17-08-08 (5)

– Галоўная наша здача – забеспячэнне насельніцтва якаснай пітной вадой у адпаведнасці з санітарнымі нормамі, – падкрэсліў Андрэй Шнітко. – Да канца года ў раёне ўсе аб’екты будуць ёй забяспечаны.

Ад імя вяскоўцаў старэйшына Аляксандр Пашкевіч выказаў падзяку за выгоду карыстацца якаснай пітной вадой, а таксама спадзяванне на тое, што і надалей вёсцы Вецяра будзе ўдзяляцца не меншая ўвага ў плане стварэння належных умоў для пражывання.

Напрыканцы мерапрыемства вяскоўцы і госці змаглі пакаштаваць ваду, атрымаць кансультацыю аб парадку далейшага падключэння яе ад цэнтральнага водазабеспячэння да сваіх сядзіб. Дарэчы, як запэўнілі ў водаканале, гэту паслугу магчыма будзе аформіць у растэрміноўку, максімальна – на 9 месяцаў.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота Аляксандра ВАРАНКОВІЧА.

photo_2025-07-28_17-08-07 photo_2025-07-28_17-08-08 (2) photo_2025-07-28_17-08-08 (7) photo_2025-07-28_17-08-08

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *