Праздник деревни Студёнка

photo_2025-08-21_15-21-15+

Днямі ў рэдакцыю звярнулася жыхарка вёскі Студ­зёнка, што на Бягомльшчыне, Яніна Сяліцкая. Жан­чына была пад вялікім уражаннем ад свята, якое зладзілі ў Студзёнцы 17 жніўня, і вельмі хацела на старонках раёнкі ад імя сваіх землякоў падзякаваць усім, хто не застаўся абыякавым да падзеі.

Раней Студзёнка гаманіла не на адзін дзясятак галасоў, за­раз жа пастаянна ў ёй пражывае дзесяць чала­век. Гэта лічба павялі­чваецца летам за кошт так званых дачнікаў, з якіх шмат ураджэнцаў мястэчка і проста не­абыякавых да жыцця на летніку людзей, што набылі вясковыя хаты ў гэтым надзвычай ма­ляўнічым куточку. Як і заведзена, ёсць у Студ­зёнцы і свой старэйшы­на. На агульным сходзе гэтую пачэсную місію землякі даверылі Ана­толю Тубальцу, месцічу, дбайнаму гаспадару і добраму чалавеку, які працуе ў Бягомльскім лясгасе. Менавіта Ана­толь Дзмітрыевіч разам з Янінай Станіславаўнай духмяным караваем су­стракалі шаноўных га­сцей свята: старшыню Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргея Захарэвіча і кіраўніка Бягомльскага дома куль­туры Зою Трахініну (на здымку). Дарэчы, Яніна Станіславаўна не толькі спякла караваі, але і пе­радала ўласнаручна зро­бленую выяву Уладзімір­скай Божай Маці храму ў Бягомлі. Дзея адбывала­ся на заасфальтаванай пляцоўцы, упрыгожанай кветкамі, якіх багата на панадворках Студзёнкі. Кожны з месцічаў так­сама прыгатаваў пача­стункі да свята. Пасля сяброўскага прывітання імправізаваная сцэна была аддадзена пад кан­цэртную праграму, якую зладзіў Бягомльскі дом культуры і яго надзей­ныя памочнікі – мясцо­выя артысты. Студзён­каўцы хораша прымалі сольныя выступленні Івана Пусташылы, Зоі Трахінінай, вядомыя кожнаму найгрышы Івана Пятровіча, тан­цавальныя і вакаль­ныя дзіцячыя нумары. Кожны выхад артыстаў зрываў гучныя апла­дысменты. Ужо потым, пад завяршэнне дня, ад­навяскоўцы яшчэ доўга не хацелі разыходзіцца: было што абмеркаваць і прыгадаць. Ну і галоўнае – вырашылі ў абавязко­вым парадку зладзіць такую ж сустрэчу на на­ступны год. І, мяркуючы па ўпэўненасці, з якой гэтай ідэяй падзяліліся з рэдакцыяй, так і будзе.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *