Профсоюзные награды получили работники РУП ЖКХ «Докшицы-коммунальник»

photo_2026-08-05_10-53-55

Днямі ў раён наведаўся старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання Юрый Дарагакупец. Мэта рабочага візіту прафсаюзнага лідара – узнагароджанне работнікаў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, якія аказваюць дапамогу сельгаспрадпрыемствам падчас уборачнай кампаніі.

Першая ўзнагарода – грашовы сертыфікат – была ўручана машыністу кацельні РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Ігару Вайцяховічу, які ў гарачую пару жніва рупіцца ў КУСГП “Гняздзілава-Агра”. Ігара Леанідавіча, што аддаў працы ў ЖКГ ужо тры дзесяцігоддзі свайго жыцця, ушанавалі ў актавай зале адміністрацыйнага будынка арганізацыі ў прысутнасці калектыву. Юрый Дарагакупец выказаў шмат цёплых слоў у адрас камунальнікаў, пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы.

Далей у суправаджэнні намесніка дырэктара арганізацыі Віктара Махоня і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святланы Леснічэнка шаноўны госць наведаў ААТ “Барсучанка” і ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, дзе працуе яшчэ пяць калег Ігара Вайцяховіча. Так, у “Барсучанцы” ўжо шосты сезон садзіцца за руль камбайна вадзіцель Вадзім Ламановіч, а на адвозцы зерня на МАЗах працуюць нараўне з аграрыямі Аляксандр Коршун і Мікалай Васілевіч. У райаграсэрвісе таксама не першы год займаюцца дапрацоўкай зерня на зернесушыльным комплексе машыністы кацельні Іван Паляк і Андрэй Шавардак. У кіраўніцтва ўсіх трох сельгаспрадпрыемстваў самыя добрыя водгукі аб якасці работы камунальнікаў, іх адказнасці і добрасумленнасці.

– Нельга не стымуляваць работу людзей, якія на добрым уліку не толькі на сваіх працоўных месцах, а і ў пару уборачнай кампаніі запатрабаваны ў сельгаспрадпрыемствах і там таксама трымаюць высокую планку, – адзначыў прафсаюзны лідар камунальнікаў. – Для мяне гэта вельмі прыемная місія – з задавальненнем выязджаю ў раёны на сустрэчу з людзьмі, якія сваёй працай ствараюць гонар і прэстыж нашай галіны.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *