Чтоб не заблудиться в лесу

1604475174_kak-ne-zabluditsya-v-lesu-i-chto-delat-esli-eto-vse-zhe-proizoshlo_1601232794872348206__2000x20001-768x428

З пачатку ягадна-грыбнога сезона ў дзяжурную часць райаддзела міліцыі паступаюць паведамленні ад грамадзян, якія заблудзіліся ў лесе. Так, у мінулым годзе да праваахоўнікаў звярнуліся дзесяць чалавек, каб тыя дапамаглі ім выйсці з лесу ў правільным кірунку. Зрабіць гэта атрымалася ва ўсіх дзякуючы падаваемым спецыяльнай тэхнікай МНС гукавым і светлавым сігналам.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку распрацавалі спецыяльную памятку для грыбнікоў, якая зарыентуе, як правільна арганізаваць свой паход у лес. Пра тое, што збіраецеся ў лес, абавязкова паведаміце родным, сябрам, суседзям. Назавіце месца, куды накіроўваецеся. Звярніце ўвагу на арыенціры, якія знаходзяцца побач: раку, дарогу альбо чыгуначную станцыю. Перад паходам у лес вазьміце з сабой мабільны тэлефон, папярэдне праверыўшы яго зарад і баланс, а таксама неабходныя лекі, запалкі. Адзенне рэкамендавана выбіраць яркага тону. Камуфляжная форма, якую грыбнікі часта апранаюць, ускладняе пошукі, паколькі зліваецца з дрэвамі.
Калі вы зразумелі, што заблудзіліся, – не паддавайцеся паніцы. Пастарайцеся знайсці любую сцяжынку альбо лінію электраперадач. Калі вымушаны заначаваць у лесе, запаліце вогнішча на якім-небудзь высокім месцы, каля вялікага дрэва. Ляжаць трэба тварам да вогнішча і ні ў якім разе не спаць. Магчыма, да вас ужо ідзе дапамога, а вы не пачуеце яе.
Калі чалавек у вызначаны час не вярнуўся дадому, родным неабходна пазваніць у міліцыю. Праваахоўнікі, калі спатрэбіцца, выклічуць выратавальнікаў з вобласці, арганізуюць пошукі з прыцягненнем спецтэхнікі.

В. ГАРБУЗАЎ,
начальнік Докшыцкага РАУС, падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *